Домой Анатолий Санотенко ТЫБЕЦКАЯ КАЗА

ТЫБЕЦКАЯ КАЗА

   Гіём Апалінэр

                 (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

   Бестыярыюм, або картэж Арфея

Пачатак: http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гравюра Рауля Дзюфі

 

         ТЫБЕЦКАЯ КАЗА

Не толькі шэрсць казы з далёкага Тыбету,

Але й руно багоў, што з іншага сусвету,

Не параўнаю я з тым цудам валасоў,

Якія я люблю – як тысяча цароў!

 

La chèvre du Thibet

Les poils de cette chèvre et même
Ceux d’or pour qui prit tant de peine
Jason, ne valent rien au prix
Des cheveux dont je suis épris.

 

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.