Домой Культура Топ-5 самых цікавых гісторыка-культурных помнікаў Бабруйска

Топ-5 самых цікавых гісторыка-культурных помнікаў Бабруйска

18 красавіка свет адзначае міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін.

«Бабруйскі кур’ер» вырашыў скласці невялічкі спіс з найцікавейшых гісторыка-культурных каштоўнасцей Бабруйска. Нажаль, стан большасці з гэтых помнікаў стварае не самы святочны настрой.

  1. Бабруйская крэпасць

Самы вядомы помнік Бабруйска. Будавалася крэпасць з 1810 па 1836 гады на месцы старажытнага горада. Мэтай будовы была абарона заходніх межаў Расейскай імперыі. Пасля вайны 1812 года будаўніцтва працягвалася.

Потым, пасля паўстання дэкабрыстаў, крэпасць стала выконваць функцыю дзяржаўнай палітычнай турмы. Падчас Другой сусветнай вайны ў крэпасці быў канцлагер для савецкіх ваеннапалонных.

У 2002 годзе рэшткі крэпасці былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік рэспубліканскай значнасці. Цягам апошніх гадоў неаднаразова падымалася пытанне аб рэканструкцыі крэпасці, прапаноўваліся розныя праекты. Некаторыя будынкі, што знаходзяцца каля Лядовага палаца, былі пераробленыя пад крамы ці гасцініцу. Астатнія працягваюць руйнавацца.

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

  1. Езуіцкі касцёл

Езуіцкі касцёл – сёння самы стары будынак Бабруйска. Гэта адзіны сведка старажытнага Бабруйска, таго, што існаваў да будаўніцтва крэпасці. Пабудаваны касцёл у 1747 годзе. Гэта была трохнававая базыліка ў стыле віленскага барока.

Падчас будаўніцтва крэпасці касцёл перарабілі пад цэйхгауз. Пасля ён стаў гауптвахтай, якая перастала тут існаваць толькі ў 2005 годзе. З таго часу будынак касцёла закінуты і ўсё хутчэй руйнуецца. Тут неаднарозова былі пажары.

Між тым, будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, пра што сведчыць ахоўная шыльда на плоце вакол касцёла.  Будучыня самага старога помніка Бабруйска невядомая. Гарвыканкам гатовы бясплатна перадаць яго каталікам. Але вялікія грошы, патрэбныя на ўтрыманне і рэканструкцыю будынка, стрымліваюць Касцёл ад прыняцця «падарунка».

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

  1. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Паводле меркавання бабруйчан, гэта адзін з самых прыгожых будынкаў горада. Неагатычны касцёл быў пабудаваны ў 1906 годзе. Асвечаны ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1912 годзе.

У 1968 годзе камуністычныя ўлады разбурылі вежу касцёла і прыбудавалі замест яе паціпавярховы будынак, у якім размесцілася адміністрацыя будаўнічага камбіната.

У самім касцёле ў савецкія часы месціўся кінатэатр, клуб, выставачная заля. Святыню вярнулі каталікам у 1990 годзе. Але пяціпавярховік замест вежы застаўся стаяць да сённяшняга дня. Парафіяне вядуць барацьбу за аднаўленне касцёла, пра што «Бабруйскі кур’ер» неаднарозова пісаў http://babruysk.by/bobrujchane-sobirayut-podpisi-za-vosstanovlenie-istoricheskogo-vida-kostyola/.

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

  1. Гасцініца «Бярэзіна і Еўрапейская»

Усё яшчэ велічны будынак былой гасцініцы знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Карла Маркса. Пабудаваная гасцініца ў 1897 годзе на сродкі памешчыка Карла Незабытоўскага. Гэта быў першы трохпавярховы будынак у Бабруйску пасля таго, як бабруйская крэпасць ужо згубіла сваё стратэгічнае значэнне.

На першым паверсе гасцініцы знаходзіўся рэстаран «Еўропа». Таксама там было адно з першых турыстычных агенстваў у горадзе, якое прапаноўвала вандроўкі нават у Афрыку ды Амерыку.

Гасцініца «Бярэзіна і Еўрапейская» перастала існаваць пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Будынак заняў НКУС. Ёсць звесткі, што ў сутарэннях  растрэльвалі вязняў.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку гасцініцы размесціліся кватэры камунальнага тыпа. З-за аварыйнага стану будынка у 1980-я гады жыльцоў перасялілі. З таго часу будынак закінуты. У апошнія гады ён усё хутчэй руйнуецца.

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

  1. Былая «зялёная бібліятэка» – дом купчыхі Кацнэльсан

Гэты дом – адзін з самых вядомых у Бабруйску. Ён быў пабудаваны ў 1912 годзе ў стыле мадэрн. Належыў купчыхе Кацнальсан. Незадоўга да рэвалюцыі 1917 года спадарыня Кацнальсан пераехала ў Санкт-Пецярбург, а свой дом здала ў арэнду паліцэйскай управе. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размесціўся павятовы рэвалюцыйны камітэт.

Да нядаўняга часу тут знаходзілася раённая бібліятэка. Дзякуючы гэтаму, а таксаму яркаму зялёнаму колеру, дом купчыхі Кацнальсан дагэтуль завуць у Бабруйску «зялёнай бібліятэкай». З-за аварыйнага стану дома ў 2015 годзе бібліятэку перасялілі. Будынак жа перадалі хакейнаму клубу «Шыннік-Бабруйск». Шыльда на ўваходзе ў былую бібліятэку паведамляе, што гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, якая знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Будынак усё яшчэ патрабуе рамонту. З боку ўнутранага дворыка можна ўбачыць, як праводзілася добраўпарадкаванне фасаду – з’явіліся шклопакеты.

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Бабруйск, топ-5, гісторыка-культурныя, помнікі

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя