Домой Міхаіл Ларчанка TH!NK about it! Кліматычныя змены

TH!NK about it! Кліматычныя змены

Зараз знаходжусь у Капенгагене (Данія). Тут праходзіць другі тур міжнароднага спаборніцтва блогераў. Асноўнай тэмай другога туру з’яўляецца тэма "Кліматычныя змены.

Гэтым разам у спаборніцтве ўлзельнічае 81 чалавек. Усе яны прадстаўляюць розныя краіны. Кожны будзе пісаць на тэму кліматычных зменаў на планеце ці ў сваёй краіне, каб у снежне патрапіць на міжнародную канферэнцыю ў Капенгаген і сустрэцца з лідарамі розных краін.

Толькі што перад удзельнікамі выступіў міністар замежных спраў Даніі Свенд Оллінг. Ён распавёў аб тым, чаму менавіта Данія будзе прымаць міжнародную канферэнцыю па падпісанню дагавора аб ахове клімату.

Таксама слова мелі Таша Эшенсер (рэдактар часопісу National Geographic), Рамэш Яура (рэгіянальны дырактар Міжнароднага прэс-центру), Геральд Трафетер (журналіст нямецкай газэты "Spiegel"), Ашбёрн Ёргенсен (Дацкая школа медыя і журналістыкі).

Зараз ідзе абмеркаванне кліматычных праблемаў у розных канцах свету. Асноўнай абмяркоўваемай тэмай з’яўляецца глабальнае пацяпленне.

Таксама ідзе размова пра папятрэднюю адмову ЗША падпісаць экалагічную дамову ў Кіота (Японія).

"Як блогеры могуць спрыяць тэме "кліматычныя змены"? Трэба як мага больш аб гэтым пісаць, даносіць зноў і зноў да людзей інфармацыю аб тым, што клімат на зямлі залежыць ад іх. Трэба, каб усе ведалі, што калі-небудзь (можа праз 10 год) на планеце можа наступіць рэзкая жара, а затым вялікае пахаладанне, ці наадварот", — сказаў Геральд Трафетер.

Былі разгледжаны дасягненні Ісландыі, Швецыі і Даніі ў развіцці натуральнай энэргіі (ветраныя, водныя электрастанцыі). Адзін із ініцыятараў сказаў, што вядуцца перамовы аб аналагічным выкарыстанні прыродных "пэсурсаў" з Грэцыяй, Італіяй; узніклі праблемы ў перамовах з ЗША.

Прадстаўнік GreenPeace распавёў пра экалагічную сітуацыю ў свеце і сказаў, што блогеры — вельмі істотны кампанент інфармацыйнай кампаніі, бо колькасць людзей, якія чытаюць блогі вельмі вялікая, таму тое, што напісана ў блогах, мае вельмі вялікі рэзананс.

Дадзены артыкул будзе ўвесь час абнаўляцца.

Апошняе рэдагаванне: 21.09.2009 16:50

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя