Домой Общество Тайм-клуб «1387» запрашае пачытаць «жывыя кнігі»

Тайм-клуб «1387» запрашае пачытаць «жывыя кнігі»

тайм-клуб "1387", "жывыя кнігі", Бабруйск17 сакавіка «Жывая бібліятэка», што ладзіцца ў антыкавярні, будзе прысвечана барацьбе з дыскрымінацыяй і няроўнасцю ў грамадстве.

Тэму стэрэатыпаў і роўнасці бабруйская «Жывая бібліятэка» падымае ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці, які праходзіць у Беларусі з 17 па 26 сакавіка.

Арганізатары Тыдня зазначаюць, што хоць сёння мы ўсё радзей можам сустрэць наўпроставыя праявы «клясічнага» расізму паводле «біялагічных прыкметаў»,  у той жа час папулярнымі становяцца новыя формы расізму, якія грунтуюцца на культурных падмурках. Адначасова працягвае квітнець дыскрымінацыя людзей паводле гендару, інваліднасці, этнічнасці, светапогляду, сацыяльнага стану і іншых прыкметаў. Усё гучнейшай становіцца мора варожасці.

Таму «Жывая бібліятэка» з дапамогай сваіх «кніг» вырашыла паспрыяць разбурэнню стэрэатыпаў і прасоўванню разнастайнасці ў грамадстве.

«Жывая бібліятэка» – гэта бібліятэка, у якой замест звыклых нам папяровых кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гіторыямі. «Кніга» – гэта чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальный досвед, цікавыя лад жыцця і светапогляды.

Працуе «Жывая бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, атрымліваюць «картку чытача», выбіраюць «кнігу» і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

У суботу, 17 сакавіка, сярод «жывых кніг» будуць: хрысціянін, праціўнік наркотыкаў, той, хто за беларускую мову, і той, хто ведае, як гэта – жыць з заіканнем.

Пачытаць «жывыя кнігі» тайм-клуб «1387» запрашае ад 13-й да 17-й гадзіны, у суботу, 17 сакавіка, па адрасе: вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя