Домой Видео Сябры бабруйскай філіі БАЖ падтрымалі «эстафету добрых спраў» (Добавлено видео)

Сябры бабруйскай філіі БАЖ падтрымалі «эстафету добрых спраў» (Добавлено видео)

сябры бабруйскай філіі БАЖ, падтрымалі "эстафету добрых спраў", бабруйскія чальцы, Беларускай асацыяцыі журналістаў

Бабруйскія чальцы Беларускай асацыяцыі журналістаў далучыліся да прыборкі крэпасці.

сябры бабруйскай філіі БАЖ, падтрымалі "эстафету добрых спраў", бабруйскія чальцы, Беларускай асацыяцыі журналістаў

За некалькі гадзін працы разам з ініцыятыўнай групай валанцёраў сабралі ды вынеслі каля 50 пакункаў смецця.

сябры бабруйскай філіі БАЖ, падтрымалі "эстафету добрых спраў", бабруйскія чальцы, Беларускай асацыяцыі журналістаў

сябры бабруйскай філіі БАЖ, падтрымалі "эстафету добрых спраў", бабруйскія чальцы, Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Я чытаў пра тое, што ёсць валанцёрская супольнасць, якая ладзіць прыборку тэрыторыі крэпасці. І, канешне, узнікла жаданне падтрымаць гэтую акцыю. Мне б хацелася каб крэпасць найперш адпавядала свайму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пакуль будынкі знаходзяцца ў вельмі занядбаным стане і мясцовае кіраўніцтва нічога не робіць, каб нешта змянілася», – кажа журналіст-фрылансер Андрэй Шобін.

Група валанцёраў ужо некалькі месяцаў кожную нядзелю збіраюцца ды вычышчаюць першы бастыён крэпасці па вуліцы Карбышава.

«Ад пачатку на ніжным ярусе гэтага бастыёна было па калена смецця ды цаглінаў. Цяпер вынік працы ўжо заўважны – стала бачная падлога, можна бесперашкодна прайсці. Зараз мы маем вялікую патрэбу ў кантэйнерах для смецця, якія б стаялі побач і не прыходзілася далёка вывозіць вялікую колькасць пакункаў. Таксама заўсёды вітаем новых жадаючых нам дапамагчы. Людзей у гэтай справе мала не бывае», – адзначае ініцыятарка акцыі Ірына Хамрэнка-Ушакова.

Актывісты спадзяюцца, што калі-небудзь тут змогуць праходзіць экскурсіі, а гэтыя мясціны стануць цэнтрам культурага жыцця гарада.

сябры бабруйскай філіі БАЖ, падтрымалі "эстафету добрых спраў", бабруйскія чальцы, Беларускай асацыяцыі журналістаў

Між тым, пакуль унікальны понік разрушаецца, кіраўніцтва горада так і не можа вырашыць, што ж ім рабіць.

Яшчэ на пачатку года бабруйскія журналісты хацелі падтрымаць эстафету запачаткаваную БАЖам і стварыць алею памяці Алеся Адамовіча ў Бабруйску, але ж гэты праект не меў падтрымкі гарвыканкама.

сябры бабруйскай філіі БАЖ, падтрымалі "эстафету добрых спраў", бабруйскія чальцы, Беларускай асацыяцыі журналістаў

 

Ганна Дусь
Фота аўтара і Ўладзіміра Шарнікава

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя