Домой В регионе Святлана Алексіевіч заклікае падтрымаць «Глушу Адамовіча» на конкурсе сацыяльных праектаў Social weekend

Святлана Алексіевіч заклікае падтрымаць «Глушу Адамовіча» на конкурсе сацыяльных праектаў Social weekend

Пісьменніца аддала свой голас за ідею, якая дапаможа ўшанаваць памяць Алеся Адамовіча і заахвочвае беларусаў парупіцца пра сваю спадчыну і памяць пра вялікіх землякоў.

«Глуша Адамовіча» – гэта комплекс захадаў па стварэнні ў вёсцы турыстысчнай інфраструктуры, звязанай з імем Адамовіча. Нешта ўжо зроблена («Прыпынак Адамовіча»), але большасць ідэй яшэ трэба ўвасобіць.

Аўтары праекта – актывіст Андрусь Архіпенка і ягоная каманда «Прыпынак Адамовіча». Сябры ініцыятывы яшчэ летась дамагліся ператварэння звычайнага аўтобуснага прыпынка ў Глушы ў арт-аб’ект, прысвечаны Адамовічу.

Алесь Адамовіч, Святлана Алексіевіч, праект

Наперадзе – усталяванне бюста пісьменніка. Таксама актывісты хочуць паспрыяць адкрыццю музея Адамовіча ў будынку аптэкі, дзе працавала ягоная маці, і агулам – стварэнні ў Глушы адмысловая турыстычнай інфраструктуры.

Алесь Адамовіч, Святлана Алексіевіч, праект

«Гэта даўно ўжо трэба зрабіць, гэта наша справа гонару, – кажа Святлана Алексіевіч пра музей і помнік Адамовіча. – Я ахвяравала грошы, яны ляжаць без справы ўжо колькі год. Я вельмі хачу, каб гэта ўсё нарэшце з мёртвай кропкі кранулася».

Конкурс «Social weekend» – гэта спаборніцтва сацыяльных праектаў за магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю. Спачатку шляхам СМС-галасавання адбіраюцца 20 лепшых праектаў, якія і будуць прадстаўлены мецэнатам. На гэтым другім этапе і вырашыцца пытанне фінансавання.

«Глуша Адамовіча» – у 20-цы лепшых. Дапамагчы праекту не згубіць свае пазіцыі, а Бабруйшчыне – стаць лепшай і прывабнейшай, можна адправіўшы адно СМС-паведамленне на нумар 7755 з тэкстам 2339 (гэта нумар праекта ў конкурсе).

З аднаго нумара тэлефона адсылаць смс можна толькі адзін раз. Кошт:

  • для абанентаў Velcom – 1 рубель
  • для абанентаў МТС – 1 рубель 40 капеек
  • для абанентаў Лайф – 1 рубель 25 капеек.

Спяшайцеся прагаласаваць да 10 сакавіка, 21.00!

 

Марына Міхневіч