Домой В регионе «Pradmova» ў Бабруйску! (Увага – змены!)

«Pradmova» ў Бабруйску! (Увага – змены!)

фестываль «Прадмова» Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» зноў едзе ў Бабруйску. Адбудзецца ён 14 сакавіка ў тайм-клубе «1387».

Сёлета ў праграме дзве самастойныя часткі – агульная праграма для дарослых і дзяцей і падлеткаў.

Але ў ёй ёсць змены. Вось Праграма Фестывалю на 14 сакавіка.

АГУЛЬНАЯ ПРАГРАМА:

16:00 — 16:30 – “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам

16:30 — 16:50 – Прэзентацыя кнігі “Ўводзіны ў філасофію” з яе укладальнікам Паўлам Баркоўскім

16:50 — 17:10 – “Кава ў арліным гнязьдзе”: прэзентацыя зборніка паэзіі Валянціны Аксак

17:10 — 18:00 – Часопіс “Дзеяслоў” прадстаўляе: “Дзея ў слове”: Уладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Андрэй Федарэнка

18:00-18:20 – “Я и другие люди”: прэзентацыя зборніка паэзіі Сабіны Брыло

18:20-19:10 – Дыскусія “Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка”. Удзельнікі: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Таццяна Нядбай. Мадэратар: Андрэй Хадановіч

19:10 — 19:40 – Сустрэча з Таняй Скарынкінай. Прэзентацыя зборніка вершаў “И все побросали ножи” і чытанне твораў з будучай кнігі “Райцэнтр”

19:40 — 20:30 – Дыскусія “Як пісаць, калі я — арганізацыя?”. Распавядаюць (і чытаюць уласныя творы!) Андрэй Бастунец (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч (Беларускі ПЭН-Цэнтр). Мадэруе: Аляксандра Дварэцкая

20:30-21:20 – “Страшныя казкі”. Ігар Крэбс, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Марына Шода з прэзентацыяй навінак серыі “Паэты планеты”: Г. Гайм, Ф. Песоа, К. І. Галчыньскі, В. Такарчук.

21:20 — 22:00 – Зміцер Бартосік: Показкі і песенкі.

ПРАГРАМА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ПАДЛЕТКАЎ:

16:00 — 16:30 – Прэзентацыя кніг Лілі Ільюшынай “Ключ дарог: Пачатак” і “Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник”

16:30 — 17:15 – Прэзентацыя кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль” з яе аўтаркай Ганнай Янкутай

Падчас праграмы пройдзе паказ буктрэйлераў Прэміі Гедройца-2019.

Уваход на ўсе часткі праграмы вольны!

Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Логвінаў», «Галіяфы», «Янушкевіч», «ARCHE», часопісы з серыі «Наша Ніва» і «Суродзічы» ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

«Pradmova» – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбыўся з 27 па 31 траўня 2018 г. у Менску. Ужо ў наступным годзе арганізатары вырашылі вывозіць асобныя мерапрыемствы фестываля ў рэгіёны. Пры гэтым гарады, у якія паедзе «Прадмова», выбіраюць як самі арганізатары, так і ўсе зацікаўленыя беларусы шляхам галасавання ў сацсетках. У 2019 годзе ў такім народным галасаванні перамог Бабруйск. І сёлета зноў наш горад набраў большасць галасоў, таму «Прадмова» едзе да нас.