Домой Культура Сустрэча са знакамітым літаратарам

Сустрэча са знакамітым літаратарам

 у Бабруйску, лірык, Славамір Адамовіч14-га верасня, у чацвер, у Бабруйску пройдзе Літаратурная сустрэча з адным з найлепшых беларускіх лірыкаў – Славамірам Адамовічам.

У жніўні 1997, на адным з апазіцыйных мітынгаў, Адамовіч публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.

У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Буда. У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.

Аўтар раскажа пра сябе, пра сваю творчасць; адкажа на пытанні.

Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 173-а (цокальны паверх; з тыльнага боку дома; каля ўваходу – надпіс: «Кампутарныя курсы»).

Пачатак –  а 18.00.

Уваход – вольны.

 

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя