Домой Главные новости Судзяць былога галоўнага інжынера «Бабруйскжылкамгас»

Судзяць былога галоўнага інжынера «Бабруйскжылкамгас»

судзяць былога галоўнага інжынера, "Бабруйскжылкамгас", Ігар Яжоў
Ігар Яжоў за кратамі да пачатку судовага паседжанне (суддзя не дазволіў рабіць фатаграфаванне падчас пасяджэння)

У Судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 2-га жніўня адбылося чарговае паседжанне па справе былога галоўнага інжынера УКВП ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» Ігара Яжова. Яго абвінавачваюць у падпісанні дамовы на закуп прадпрыемствам апораў асвятлення на эканамічна нявыгадных умовах.

Гэта ўжо не першае судовае паседжанне па дадзенай справе. Сп. Яжоў сваю віну не прызнае. І разам з адвакатам ён сцвярджае, што мусіць быць прыцягнутым толькі да адміністрацыйнай адказнасці, што было першапачаткова зроблена Камітэтам дзяржаўнага кантролю за невыкананне працэдуры перамоў.

Аднак у траўні гэтага года, з-за ўліку велічыні памеру страт, – 40 тысяч 232 рублі 59 капеек, – былога галоўнага інжынера змясцілі пад варту.

Яму прад’явілі абвінавачанне паводле трэцяй часткі 426-га артыкула Крымінальнага кодэксу – «Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў».

У адпаведнасці з гэтым артыкулам сп. Яжову пагражае ад трох да дзесяці год пазбаўлення волі і нават канфіскаця маёмасці.

– Тут не ўсё так проста, – кажа адвакат Ігара Яжова. – Вельмі шмат пытанняў абмяркоўваецца. І наконт выдзялення гэтых бюджэтных грашовых сродкаў, і аб неабходнасці засваення ў вызначаны квартал… Маім падабаронным была падпісана дамова, якую павінна была заключаць генеральны дырэктар Асадчая (на дадзены момант Алена Асадчая з’яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара «Бабруйскжылкамгасу» – заўвага «БК»): аб чым маецца яе прозвішча, але подпіс стаіць майго даверніка.

Ігар Яжоў пасля першага паседжання сказаў свайму адвакату, што не давярае суддзю. Таму 2-га жніўня ён выказаў сваю пазіцыю абвясціўшы адвод гэтай службовай асобе:

– Пры апытанні сведкі мне таксама было дадзена права задаваць пытанні, – заявіў на судовым паседжанні Ігар Яжоў. – Аднак суддзя частку пытанняў, якія я задаваў, карэктавала, укладаючы ў іх іншы сэнс. А частку ўвогуле здымала, як тыя, якія не маюць дачынення да разглядаемай справы. Суддзя не аднаразова «падказвала» сведку Асадчай адказы на задаваныя пытанні. А нават ў выпадку, калі сведку было цяжка адказаць на чарговае пытанне, сказала, што ён павінен адказваць, што гэтага не памятае… (Які гэта «незалежны» суд? – заўвага «БК»).

Дзяржаўны абвінаваўца, у сваю чаргу, выказала меркаванне, што для такой заявы няма падстаў. Яна  зазначыла – маўляў, судом «проста наводзіўся парадак у судовым паседжанні, бо абвінавачаны і бок абароны часам «некарэктна» паводзяць сябе ў судовым паседжанні.

Праз гадзіну перапынку суддзя адхіліў гэтае хадайніцтва. Тады было пададзена другое – аб змяненні меры стрымання. Яго суддзя таксама не задаволіла.

судзяць былога галоўнага інжынера, "Бабруйскжылкамгас", Ігар Яжоў
Перапынак…
судзяць былога галоўнага інжынера, "Бабруйскжылкамгас", Ігар Яжоў
Родныя і сваякі Ігара Яжова

Наступнае паседжанне павінна адбыцца 10 жніўня.

«Бабруйскі кур’ер» будзе сачыць за развіццём падзей.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч
Фота аўтара