Домой Анатолий Санотенко СМУТАК ЗОРКІ

СМУТАК ЗОРКІ

                                                          Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

 100 гадоў таму, 9-га лістапада 1918 года, у Парыжы ад «іспанкі» (разнавіднасць цяжкага грыпу) памёр вялікі французскі паэт Гіём Апалінэр. Паэт з беларускімі каранямі.
Жыццё Апалінэра –
скончылася, яго творчасць, яго мастацтва – працягваецца ў стагоддзях

Гіёму Апалінэру прысвечаны гэты літаратурны марафон (пачатак Літаратурнага марафона 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 

З кнігі «Каліграмы»

 

                   СМУТАК ЗОРКІ**

Так з галавы маёй у свет пайшла Мінерва***

Крывавой зоркаю я ўвенчаны навек

Але з вышынь нябёс узброіўшыся верай

Прыкрыты я шчытом хоць проста чалавек

 

І вось чаму мой боль ёсць за сабе не горшым

Фатальная атуліна як зорка ўва мне

І ўсё ж трызненне тут яно займае плошчу

Памерам як душа жахліва як у сне

 

І я нашу з сабой пякельныя пакуты

Так  вось святляк гарыць гарыць ў самім сабе

Так сэрца Францыі  гучыць ва мне праз смутак

Вось так пылок лілеі быццам вена б’е

 

          TRISTESSE D’UNE ÉTOILE

Une belle Minerve est l’enfant de ma tête
Une étoile de sang me couronne à jamais
La raison est au fond et le ciel est au faîte
Du chef où dès longtemps Déesse tu t’armais

C’est pourquoi de mes maux ce n’était pas le pire
Ce trou presque mortel et qui s’est étoilé
Mais le secret malheur qui nourrit mon délire
Est bien plus grand qu’aucune âme ait jamais celé

Et je porte avec moi cette ardente souffrance
Comme le ver luisant tient son corps enflammé
Comme au cœur du soldat il palpite la France
Et comme au cœur du lys le pollen parfumé

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш напісаны Апалінэрам ў шпіталі пасля ранення (17 сакавіка 1916 г.). асколкам снарада ў галаву.

Быў уключаны ў кнігу «Каліграммы. Вершы свету і вайны» (1913-1916). Выдавецтва «Меркурый дэ Франс», 1918 г.

***«…з галавы маёй у свет пайшла Мінерва» – грэцкая багіня мудрасці Афіна (у рымскай міфалогіі –  Мінерва) нарадзілася, па легендзе, з галавы Зеўса.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя