Домой Культура Смерць супраць жыцця альбо Што ты гатовы зрабіць дзеля іншых?

Смерць супраць жыцця альбо Што ты гатовы зрабіць дзеля іншых?

Многія задаюцца пытаннем – а што крыецца там, па-за межах жыцця?

Пытанне філасафічнае, бо дакладна адказаць на яго немагчыма. Спрабавалі зрабіць гэта многія, і адным з іх быў пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

Імпрэзай Беларускага дзяржаўнага тэатра ляляк па яго аповесці «Ладдзя роспачы» завяршыўся трэці дзень фестывалю нацыянальнай драматургіі.

Калі забыцца на тое, што тэма жыцця пасля смерці даволі супярэчлівая, і паспрабаваць сфармуляваць асноўныя тэзісы гэтай пастаноўкі ў духу фэнтэзі, то атрымліваецца прыблізна наступнае:

— жыццё ў свеце памерлых не менш сумнае і складанае, чым на зямлі;
— са смерцю можна і трэба спрачацца;
— усе без выключэння жанчыны – істоты вераломныя і хлуслівыя;
— у крытычных абставінах выяўляюцца праўдзівыя рысы характару кожнага з нас.

Здаецца, анічога новага і істотна важнага імпрэза не распавяла. Але ж акцёры сталічнага тэатра так удала акцэнтавалі ўвагу менавіта на тых аспектах чалавечай натуры, якія робяць ці не робяць нас людзьмі, што шкала каштоўнасцяў у гледачоў выбудавалася сама па сабе. Пастаноўка даволі складаная для ўспрымання, бо прымушае думаць над кожнай фразай і пытаць сябе: а вось што б я зрабіў у той ці іншай сітуацыі?

Сапраўды, хапіла б смеласці, напрыклад, у звычайнага сучаснага чалавека спрачацца са смерцю, зладзіць бунт на ладдзі, якая перасякае раку мёртвых Стыкс, адкрыта выказаць спадарожнікам усе, што ён пра іх мяркуе? Ды яшчэ пазмагацца ў шахматы з той, якая прыйшла па яго душу ды жыццё?

На кон пастаўлены менавіта яны – душа і жыццё. Ды й не аднаго Валівахі, які парушыў звыклы ход падзей у царстве мерцвякоў, а і яго сяброў па няшчасцю. Рагачоўскі хлапец, няхай і з другога разу, але ж перамог старую з касой.

– Я магу ганарыцца. Не кожны грае са смерцю! – кажа галоўны герой і мае рацыю ў тым, што гульня не бессэнсоўна. Праўда, для гэтага трэба быць чалавекам з вялікай літары, які турбуецца не за сябе, а за тых, хто апынуўся ў ладдзі разам з ім.

Мараль імпрэзы відавочна, бо калі дапамагаеш іншым, то пэўная частка людзей адплаціць тым жа. У выпадку з Валівахай – аддасі яму і яго каханай некалькі гадоў са свайго жыцця, каб пара здолела пабудаваць на зямлі свой асабісты Эдэм.

Відавочна, данесці гэтую простую думку зусім не проста. І ў гэтым сэнсе сцэнаграфія імпрэзы была сапраўды бліскучай. Жалезныя чамаданы, з якімі вандруюць пасажыры ладдзі, гнятучыя гукавыя эфекты, роставыя лялькі, «малінкоўскія» стаканы замест шахматных фігур. Цікавых знаходак у імпрэзы шмат. Шкада толькі, што на бабруйскай сцэне галасы акцёраў час ад часу гучалі невыразна, і пра сэнс іх дыялогаў даводзілася здагадвацца па кантэксту самой п’есы.

імпрэза, Беларускі дзяржаўны тэатр ляляк, аповесць "Ладдзя роспач", Уладзімір Караткевіч
19.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Ладдзя роспачы»

Марыя Маслава
Фота Зміцера Калініна

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя