Домой Общество Скаўты — майстры на ўсе рукі

Скаўты — майстры на ўсе рукі

Скаўты вывучаюць гісторыю рэлігіі, але гэта не рэлігійная арганізацыя; скаўты маюць уніформу, але гэта не ваенізаваная арганізацыя; скаўты ходзяць у паходы і ездзяць у лагеры, але гэта не турыстычная арганізацыя.

Грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» з‚явілася ў Бабруйску ў 1994 годзе. І з таго часу яна праводзіць працу з падлеткамі. Мэта ГА «ХСДМ» — развіццё ў дзяцей духоўных і валявых якасцей. Для гэтага яны арганізоўваюць летнія лагеры, дзе дзеці маюць магчымасць пажыць скаўцкім жыццём.

Таксама праводзяцца курсы падрыхтоўкі скаўцкіх лідэраў, падчас якіх адбываюцца міжнародныя скаўцкія абмены.

— У нас добра наладжаныя кантакты з Літвой, Эстоніяй, Швейцарыяй і іншымі краінамі Еўропы, — кажа сябра скаўцкага камітэта Беларусі Алена Пашкевіч. — Гэтыя праграмы праходзяць штогод і мы, па меры магчымасці, імкнемся прымаць у іх актыўны ўдзел. Нашыя маладыя лідэры ездзяць у гэтыя краіны і абменьваюцца там сваім вопытам, атрымоўваюць веды…

Беларускія скаўты таксама ладзяць міжнародныя семінары. Апошні з іх праходзіў у 2007 годзе. У ім прымалі ўдзел скаўты з Літвы, Эстоніі і Беларусі. Прыязджаў да нашага ГА «ХСДМ» скаўт з ЗША, што сведчыць пра добра развітыя стасункі беларускіх скаўтаў з іншымі краінамі свету.

Дарэчы, бабруйскае аддзяленне «Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых» з‚яўляецца цэнтрам беларускіх скаўтаў, бо тут самая вялікая па колькасці сабраў арганізацыя ў Беларусі — 81 чалавек.

Але ў ГА «ХСДМ» ёсць і пэўныя праблемы. Галоўная з іх — адсутнасць базы, дзе можна было б праводзіць масавыя мерапрыемствы. З-за гэтага прыходзіцца гэтыя праграмы ладзіць на вольным паветры.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя