Домой Анатолий Санотенко СІРЭНЫ

СІРЭНЫ

      Гіём Апалінэр

                                           (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

                                        Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка
Гравюра Рауля Дзюфі

 

                       СІРЭНЫ

Скуль гэты сум Сірэн, скуль гэтая нуда

У спевах іх начных, што ўсюль нясе вада?..

Я – мора, і на ім гудуць на поўны голас

Гады –  як караблі, што лёс на рыфы гоніць…

 

   Les sirènes

Saché-je d’où provient, Sirènes, votre ennui
Quand vous vous lamentez, au large, dans la nuit ?
Mer, je suis comme toi, plein de voix machinées
Et mes vaisseaux chantants se nomment les années.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя