Домой Общество Сілавікі шукаюць парнаграфію ў паведамленнях, што адрасаваныя актывістцы

Сілавікі шукаюць парнаграфію ў паведамленнях, што адрасаваныя актывістцы

сілавікі шукаюць парнаграфію, паведамленні, адрасаваныя актывістцы,  АГП, прафсаюз РЭП, Бабруйск, Галіна Смірнова  Ужо больш за месяц мінула з таго часу, як актывістцы партыі АГП і прафсаюза РЭП з Бабруйску Галіне Смірновай пачалі прыходзіць паведамленні з абразамі.

Жанчына звярнулася ў сіавыя структуры з заявай. Трэба зазначыць, што меркаваны адпраўнік мог парушыць ажно тры артыкулы Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Як мяркуе сама Галіна, чалавек, якога яна дадала ў сябры адной з сацыяльных сетак (папярэдне праверыўшы ягоную старонку), дасылаў ёй файлы GIF са зместам – як яна лічыць –  парнаграфічнага характару. Да таго, ён публічна выказваў у яе адрас абразы і паклёпы.

З заявай пра гэтыя факты жанчына накіравалася ў следчы аддзел. Яго супрацоўнікі адразу паспрабавалі накіраваць Галіну ў міліцыю. Але па прычыне асабістага недаверу да апошняй структуры спн. Смірнова дамаглася прыняцця яе заявы.

Супрацоўнікі аддзела высветлілі, што дадзеныя акаўнта супадаюць з дадзенымі сапраўднага чалавека. Таму даказваць, ці мае ён дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў, – будзе гэты мужчына.

Аднак на прыканцы верасня Галіна Смірнова атрымала адказ з УУС Магілёўскага аблвыканкама аб прыпыненні тэрміна правядзення праверкі.

«Дагэтуль не падрыхтавана заключэнне судовай культуралагічнай экспертызы, а без заключэння экспертызы канчатковае рашэнне па матэрыялу праверкі прыняць не ўяўляецца магчымым», – піша ў сваім адказе начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

На які тэрмін зацягнецца праверка – невядома.  Але актывістка мяркуе, што тут, магчыма, будзе вялікая цяганіна з боку міліцыянтаў.

Аднак Галіна Смірнова мае цвёрды намер давесці гэтую справу да канца. «Бабруйскі кур’ер» сочыць за развіццём падзей.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч