Домой В регионе Што такое права на горад і як жыць без смецця? Марафон лекцыяў...

Што такое права на горад і як жыць без смецця? Марафон лекцыяў у Бабруйску

14-га снежня ў тайм-клубе «1387» цягам трох гадзінаў эксперты па фандрайзінгу, урбаністыцы, экалогіі распавядуць бабруйчанам пра свой досвед.

 права, горад, жыць, без смецця, марафон, лекцыі, у Бабруйску

16.00 – «Як знайсці партнёраў і спонсараў для праекта?», Антон Кашлікаў, выдавец 34mag.net i 34travel.me.

Калі ты робіш свой фестываль, лекторый, вырашаеш сацыяльныя праблемы, развіваеш відэаблог ці запісваеш падкаст, настане момант, калі ты адчуеш, што энтузіязм на зыходзе і, каб ісці далей, трэба запартнёрыцца са спонсарам. Але як зрабіць так, каб гэта было цікава табе і брэнду?

 Права, горад, жыць, без смецця, марафон, лекцыі

17.00 – «Права на горад: ці ёсць яно ў гараджан і як яго рэалізаваць?», Дзяніс Кобрусеў (аўтар каналу «Горад для гараджан».

18.00 – «Жыццё бяз смецця – гэта як? І навошта?», Ганна Карповіч (аўтарка блогу «Habit for planet»).

 права, горад, жыць, без смецця, марафон, лекцыі, у Бабруйску

Унёсак кожнага чалавека мае значэнне. І чым раней кожны з нас пачне змяняць свае звычкі, тым лепшай стане нашая будучыня. Даведайся, як пачаць жыць у гармоніі з навакольным светам на лекцыі Ганны  Карповіч.

Падрабязней пра Марафон лекцыяў па спасылцы: https://vk.com/club189685193

Калі: 14-га снежня, 16.00 – 19.00

Дзе: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.