Домой Культура Школьныя прыгажуні

Школьныя прыгажуні

ганаровыя стужкіганаровыя стужкі
узнагароджаннеузнагароджанне
пераможцыпераможцы
гарката паразыгарката паразы
Анастасія СлюсарэнкаАнастасія Слюсарэнка

У бабруйскім палацы мастацтваў 12 красавіка прайшоў гарадскі конкурс “Міс школьная пара-2009”, прысвечаны Году роднай зямлі. У ім узялі ўдзел дзесяць прэтэндэнтак з розных школ горада.

Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале. Пачалося яно з нумару “Купалінка” пад аднайменную песню. Дзяўчыны-ўдзельніцы “выплылі” на сцэну ў нацыянальных касцюмах. Пасля чаго вядучыя прадставілі канкурсантак і журы. Потым распачаліся конкурсы: нацыянальнага касцюма, інтэлектуяльны конкурс па краязнаўстве, танцавальны конкурс. Удзельніцы дефіліравалі на сцэне ў прыгожых нарадах, расказвалі пра сябе пад час свайго слайд-шоў. Найбольш спадабаўся гледачам танцавальны конкурс, асабліва танец канкан. Рэакцыя залы — бурныя апладысменты і воклічы.

Па выніках ацэнак журы “Міс школьная пара-2009” стала Анастасія Слюсарэнка (гімназія № 1). У наступных намінацыях перамаглі: “Міс чароўнасць” — Ксенія Ільіна (САШ № 2), “Міс грацыя” — Анастасія Рудзько (САШ № 18), “Міс артыстычнасць” і «Прыз глядачовых сімпатый» — Анастасія Хадаронак (САШ № 1), “Міс фота” — Марыя Смірнова (САШ № 9). Таксама было ўручана пяць заахвочвальных прызоў і вызначана віцэ-міс — Валерыя Ачапоўская (САШ № 27). Падарункі і прызы былі прадстаўлены спонсарамі конкурса, сярод якіх былі прафсаюзныя камітэты аддзелаў культуры і адукаці бабруйскага гарвыканкама ААТ “Белшына”, ПУП “Олан-Тур”, партыя «Белая Русь» і іншыя.

— Конкурс праводзіўся ўпершыню. Яго заснавалі аддзел культуры і асветы гарвыканкама і Палац мастацтваў. Спачатку планавалася, што будзе трыццаць удзельніц, аднак шмат хто захварэў, хтосьці адмовіўся, і ў выніку засталося дзесяць дзяўчат, якія выступілі “на ура”, — паведаміла нам загадчыца сектарам па працы з дзецьмі Палаца мастацтваў Ірына Балаханава.

Але вынікамі засталіся задаволены не ўсе. Былі прэтэнзіі да судзейскай камісіі. А адна з дзяўчын плакала за кулісамі, калі даведалася, што перамагла іншая: “Яна менш прыгожая за мяне, як яна магла стаць першай?!” Вось такія былі страсці…

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя