Домой Видео Севярынец прэзентаваў «Беларусалім» у Бабруйску

Севярынец прэзентаваў «Беларусалім» у Бабруйску

23 красавіка ў Бабруйск з прэзентацыяй сваёй кнігі завітаў пісьменнік, грамадскі, палітычны дзеяч Павал Севярынец. Сустрэча адбылася на офісе «Аб’яднанай грамадзянскай партыі». На працягу паўтары гадзіны сп. Севярынец гаманіў са слухачамі на розныя тэмы.

Распачаў Павал з кароткага расповяду пра свае кнігі. Яны, у асноўным, тычаць яго палітычнай і грамадскай дзейнасці. Напрыклад, «100 гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Ці «100 асоб беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Севярынец прэзентаваў "Беларусалім", у Бабруйску, сустрэча, імпрэза

Севярынец прэзентаваў "Беларусалім", у Бабруйску, сустрэча, імпрэзаСевярынец прэзентаваў "Беларусалім", у Бабруйску, сустрэча, імпрэза– Хрысціянская дэмакратыя, – сцвярджае Севярынец, – гэта хрыбет Беларусі.

Таксама сп. Павал прэзентаваў тавар з «Беларускай хрысціянскай крамы «Кропля». Гэта сямейны занятак Севярынцаў. Крама, як сцвярджаецца, існуе дзеля падтрымкі інфармацыйнага партала «Крыніца.інфо».

Пасля такога ўступу Павал распавёў пра сваю кнігу «Беларусалім». Пісаў ён яе 12 год. Твор складаецца з трох кнігаў. І распавядае ён пра Беларусь на прыканцы свету. У краіне з’яўляецца карпарацыя «Непагасны свет». Сваёй эмблемай яна абрала чорны квадрат. За мэту карпарацыя сабе ставіць ашчаслівіць людзей. І краіну абіраюць адпаведную. Дзе ніхто не будзе задаваць пытанняў.

Гэта толькі першая кніга. Яна носіць назву «Золак». Другі раман, як распавядае аўтар, распавядае пра Беларусь у сусветных варунках. А трэці – з’яўляецца вынікам.

– Усе кнігі ўжо гатовыя, – кажа Севярынец. – Але выходзіць яны будуць з прамежкам. Прыкладна, раз на год. Ведаеце, як «Валадар пярсцёнкаў» Толкіна.

У творы Павал зашыфраваў і сучасных герояў, антыгерояў Беларусі. Там ёсць шмат спасылак. І ўвогуле – гэта кніга-квэст, як сцвярджае сам аўтар.

А адной з цікавых асаблівасцяў кнігі Павал называе сваю заўвагу пра асаблівасці размовы беларусаў з Богам.

Завяршыў свой выступ сп. Севярынец зноў размовай са слухачамі. Ён распавёў, што прыехаў адразу пасля паседжання аргкамітэту па правядзенню «Чарнобыльскага шляху – 2018». І сёлета адбудзецца традыцыйнае шэсце. Уладамі яно дазволена.

Завяршыўся вечар падпісаннем кнігаў. Аўтар пісаў цёплыя словы і спасылкі на біблейскія цытаты.

Севярынец прэзентаваў "Беларусалім", у Бабруйску, сустрэча, імпрэза

 

Ягор Карэнішчаў
Фота Андрэя Шобіна

і Александрыны Глаголевай
Відэа Александрыны Глаголевай

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя