Домой Образование Сенсацыя! Знакаміты чэмпіён Віталь Гуркоў – у Бабруйску!

Сенсацыя! Знакаміты чэмпіён Віталь Гуркоў – у Бабруйску!

мова і спорт, Віталь Гуркоў, Яўген Валошын, завітаюць у БабруйскЧарговы занятак курсаў «Мова Нанова» 22 снежня будзе прысвечаны спалучэнню беларускай мовы і спорту.

З гэтай нагоды ў Бабруйск завітае Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён па тайскім боксе ды кікбоксінгу, а таксама вакаліст гурта «BRUTTO».

Ён распавядзе свае стасункі з прафесійным спортам, музыкай ды беларускай мовай. Яшчэ адзін госць гэтых заняткаў – журналіст-спартовец і ўдзельнік гурта «Hand Made» Яўген Валошын. Зараз ён працуе рэдактарам у сацыяльным ток-шоў «Кожны з нас» на тэлеканале «Belsat».

– Яўген Валошын адметны як таленавіты журналіст, да ток-шоў ён займаўся расследваннямі, атрымаў за іх шматлікія прафесійныя ўзнагароды. Да таго ж ён надзвычай прыемны і сентыментальны чалавек, у музычнай творчасці вельмі рамантычны і шчыры. Мы любім Валошына, пастаянна запрашаем яго на нашы курсы ў Бабруйск, – распавядае вядоўца курсаў Алеся Лацінская. – Гуркоў моцны духам, як кожны спартовец, які здольны перамагаць. Для мяне такія людзі наогул на ўзроўні іншапланетнікаў, а ён сумяшчае спорт з выступамі ў «BRUTTO», займаецца ўласнай лініяй адзення. Яскравы прыклад чалавека, які жыве поўным жыццём, і ў гэтым яны з Валошыным падобныя, ня дзіўна, што яны сябруюць.

Разам госці курсаў выканаюць для студэнтаў «Мова Нанов»а некалькі песен.

Наведвальнікаў чакаюць па адрасе: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная прастора «1387»), пачатак а 18.00.

 

Падрыхтавала Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя