Домой Общество Сенсацыя! Адбылася справаздача бабруйскага дэпутата перад выбарнікамі

Сенсацыя! Адбылася справаздача бабруйскага дэпутата перад выбарнікамі

У Бабруйску адбылася справаздача мясцовага дэпутата Галіны Малікавай – перад выбарнікамі. Як мы пісалі раней, актывісты МЦГІ «Наш Дом» дамагаліся гэтага цягам чатырох месяцаў. І вось, у рэшце, 11 траўня ўсё прайшло ў школе № 26.

На справаздачы прысутнічалі чатыры чалавекі. Галіна Малікава спытала, ці ёсць якія пытанні. Выбарнікі адказалі, што ёсць. Галіна Радзівонаўна заслухала іх.

Пытанні датычыліся мясцовых праблем. Добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі аднаго з дамоў. Гэтае пытанне закранула пенсіянерка Сілівончык. Яна распавяла пра ўсе хібы і пра тое, што чыноўнікі летась абяцаліся ўсё адрамантаваць.

– Аднак нічога не зрабілі, – кажа жанчына.

– Мабыць, і да вашага дому чарга дойдзе, – сказала дэпутат.

Другі чалавек – супрацоўнік школы – запытаў пра спадчыну сваёй цёткі. Але ж Галіна Малікава папярэдзіла, што такое пытанне ўвогуле трэба вырашаць з адвакатам.

Па сутнасці ж сваёй працы ў акрузе дэпутат амаль нічога не паведаміла.

— Да мяне звярнуліся каля 20 чалавек, – паведаміла яна. – У асноўным, па праблемах аховы здароўя.

Актывіст «Нашага Дому» спытаў, колькі сродкаў выдзялялася летась на добраўпарадкаванне Гогалеўскай акругі.

– Я не ведаю гэтага, — адказала Малікава. – Гэта кампетэнцыя ЖКГ.

Напрыканцы «нашдомавец» Яўген Глаголеў-Васьковіч даў дэпутату заяву. У ёй актывіст папрасіў апублікаваць тэкст справаздачы ў мясцовых дзяржаўных СМІ. Галіна Радзівонаўна адмаўлялася, але была вымушана прыняць заяву.

Пасля справаздачы дэпутат прайшла да аднаго з дамоў сваёй акругі. Ёй паказалі на хібы дома і дваровай тэрыторыі. Але ж Малікава сказала, што дом у добрым стане. А жыхары павінны самі рамантаваць унутры.

«Справаздача з паходам» скончыліся праз паўтары гадзіны ад пачатку.

Даведка:

Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Наш Дом» заснаваны ў 2002 годзе як рэгіянальная кампанія. Зараз актывісты «Нашага Дому» займаюцца абаронай правоў грамадзян. Асноўны акцэнт дзейнасці – канкрэтная дапамога ў дэмакратызацыі ўладаў. Для гэтага дзейнічаюць дзве кампаніі – «Недзіцячая справа» і «Народны дэпутат».

бабруйскі дэпутат, выбарнікі, у Бабруйску, адбылася справаздача, мясцовы дэпутат, Галіна Малікава, актывісты, "Наш Дом"
Падчас прыёму-справаздачы.

бабруйскі дэпутат, выбарнікі, у Бабруйску, адбылася справаздача, мясцовы дэпутат, Галіна Малікава, актывісты, "Наш Дом"

бабруйскі дэпутат, выбарнікі, у Бабруйску, адбылася справаздача, мясцовы дэпутат, Галіна Малікава, актывісты, "Наш Дом"
Падчас абыходу «ўчастка»

 

 

Ягор Карэнішчаў

Фота Александрыны Глаголевай