Домой Культура Сэлфі на Парнасе. Як класіка стала сучаснай камедыяй

Сэлфі на Парнасе. Як класіка стала сучаснай камедыяй

Вершаваная паэма «Тарас на Парнасе» – твор хрэстаматыйны, які ўваходзіць у школьную праграму. Але па сябе ведаю, што прымусіць падлетка асіліць некалькі дзясяткаў старонак эпапеі пра падарожжа на гару багоў і трыццаць гадоў таму было нерэальна. Зараз жа ўвогуле гісторыя пра палясоўшчыка, што тэрмінова выконваў абавязкі Зеўса, мала каму цікава – гэта ж не Бэтмэн і нават не Тэрмінатар! Аднак акцеры Слонімскага драматычнага тэатра пры дапамозе рэжысёра Васіля Сяўца зрабілі неверагоднае. Іх імпрэза паводле класічнай паэмы, прадстаўленая на шостым тэатральным фэсце ў Бабруйску, уразіла і юных, і сталых гледачоў.

Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе» в постановке Слонимского драматического театра (С.Ковалев, режиссер В.Севец) в программе VI Республиканского фестиваля национальной драматургии
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
Народный артист Российской Федерации Игорь Ясулович и актриса Могилевского областного театра драмы и комедии им. В. Дунина Марцинкевича Жанна Зарембо.
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Театральный критик, профессор Татьяна Орлова и директор Могилевского областного театра драмы и комедии имени В.Дунина-Марцинкевича Вероника Винель во время VI Республиканского фестиваля национальной драматургии
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»

Дарэчы, зала тэатра працэнтаў на 90 была запоўнена школьнікамі, якія па праграме зараз вывучаюць «Тараса на Парнасе». Вось, відаць, і «прыгналі» іх цэлымі класамі на дзённы суботні спектакль з мэтай дадатковай адукацыі.

Спачатку падлеткаў было трохі шкада. Асабліва калі заслона пайшла дагары і на сцэне пачалі танчць павольны «Ручаек». Сапраўды, дзе ён, а дзе тая дзяўчынка, што тыкае пальцам у сэнсарны экран, адбіваючы камусьці пасланне, пакуль акцёры моўчкі прадстаўляюцца зале? Але ж вось не паверыце – хвілін праз пятнаццаць тая самая гарэза ўжо глядзела не ў мабілку, а на сцэну, пасміхалася і пляскала ў ладкі. Вялікая сіла мастацтва!

Што ж такога зрабілі акцёры, каб зацікавіць гледача камедыяй, змест якой з улікам абавязковай школьнай праграмы апрыёры не можа выклікаць станоучыя эмоцыі? На першы погляд, нічога асаблівага. Хіба што знарочыста гучна дэкламавалі ўрыўкі з паэмы, якія шчодра абмешвалі грымасамі ды й мітуснёй па сцэне, умоўна ператворанай у лясны гушчар. Аднак і гэтага хапіла, каб уразіць публіку. Бо дужа харызматчна і смешна выходзілі ў іх нават самыя простыя рэчы.

Тым часам Тарас дабраўся да Парнаса, і вось тут праграма шаблоннага ўспрыманне рэчаіснасці праз літаратурную класіку дала збой.

Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»

Спачатку з’явілася таварыш літаратарка с цыгаркай і ў камісарскай скуранцы, якая марыла трапіць на вяршыню Парнаса (чытай – у школьную хрэстаматыю па беларускай літаратуры).

Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»

Потым Геркулес вырашыў зрабіць сэлфі ў гонар усіх сваіх дванаццаці подзвігаў.

18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»

Да купы яшчэ і Амур пераблытаў багам усе карты, прымусіўшы іх закахацца зусім не ў тых, каго прадказвае грэцкі эпас.

Не прайшло і гадзіны, як Парнас ператварыўся ў сапраўдны дурдом, дзе п’юць віно, ладзяць бойкі і інтрыгі, якія Тарасу трэба расплесці замест Зеўса.

Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»

Сюжэт перакручаны так, што сам Вулкан другую нагу зломіць, аднак акцёры спілкуюцца с публікай на адной мове, калі не трэба нічога доўга, мудрагеліста тлумачыць. І прыемна, што мова гэта – беларуская.

Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»
Бабруйск, фестываль, "Тарас на Парнасе", сэлфі на Парнасе, класіка, камедыя
18.11.2017, Бобруйск. Спектакль «Тарас на Парнасе»

 

Марыя Маслава
Фота Дзміцера Калініна

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя