Домой Культура Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка напісаў раман пра лёс незалежных СМІ Беларусі

Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка напісаў раман пра лёс незалежных СМІ Беларусі

Прэзентацыі прайшлі 3-га траўня ў Менску ў»Прэс-клубе», 5-га траўня – у Бабруйску ў тайм-клубе «1387» і 7-га траўня ў Бабруйску ў офісе Аб’яднанай грамадзянская партыі.

Даты, у якія аўтар прадставіў свой раман «Невероятные приключения Вацлава Принципа, или – Бобруйск и его жЫвотные» чытачам, былі абраныя невыпадкова. 3-га траўня – міжнародны дзень свабоды прэсы, а 5-га – Дзень друку, 7-га  – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Асноўная ж сюжэтная лінія кнігі – 25-гадовая гісторыя незалежных СМІ ў Беларусі, а ў прыватнасці – у Бабруйску.

Таксама свой рамана спадар Санаценка называе «хронікай журналістыкі, што пікіруе». Ягоны жанр аўтар вызначае як «раман-трансформер-трэвел-комікс».

Падчас прэзентацый Анатоль Санаценка распавядаў пра гісторыю стварэння рамана і зачытваў некаторыя главы.

рэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ Беларусі

Презентация моего романа в Минске (03.05.2018 г.)-1...Галоўны герой рамана – рэдактар газеты «Предпоследние новости» Вацлаў Прынцып.  Ён пастаянна трапляе ў драматычныя, смешныя, а часта – камічныя сітуацыі, якія стварае беларуская рэчаіснасць. Як распавёў Анатоль Санаценка, раман заснаваны на рэальных падзеях і таму шмат у чым аўтабіяграфічны.

 рэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ Беларусі

«Каля 97% таго, што напісана ў кнізе – гісторыі невыдуманыя, — кажа аўтар. – Хоць і цяжка паверыць, што такое можа адбывацца, што, напрыклад, у тэатры, куды ты ідзеш на канцэрт, цябе сустракае не традыцыйная «вешалка» (як кажуць у прымаўцы), а нарад АМАПу».

Раман пачынаў пісацца некалькі гадоў таму, але спачатку былі асобныя фельетоны. У той момант, паводле Анатоля Санаценкі, «гэты раман сам сябе яшчэ не мог усвядоміць раманам». А потым паступова серыя фельетонаў, што друкавалася ў «Бабруйскім кур’еры», на сайце «Беларускай асацыяцыі журналістаў», на «Медыякрытыцы» навялі аўтара на думку, што трэба рабіць з гэтага ўсяго штосьці больш больш сур’ёзнае – у сэнсе аб’ёмнае.

Госці прэзентацый зазначалі, што слухаючы спадара Санаценка, узгадвалі Жванецкага, ягоны «стыль».

рэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ Беларусі

рэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ Беларусірэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ БеларусіАдным з пытанняў з залі да аўтара было: «Што вы будзеце рабіць, калі ў Беларусі вас пазбавяць статуса пісьменніка, як ўжо даўно спрабуюць пазбавіць статуса журналіста?».

«Тыя, хто спрабуе гэта зрабіць і перашкаджаюць нам працаваць, няхай яны сыходзяць з нашага шляху, – адказаў Анатоль Санаценка. – Я працягну займацца тым, чым займаюся, нягледзячы ні на што».

рэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ Беларусі

Пасля прэзентацый госці маглі атрымаць новы раман і папярэднія кнігі аўтара з ягоным аўграфам.

рэдактар "Бабруйскага кур’ера", Анатоль Санаценка, напісаў раман, лёс незалежных СМІ БеларусіАнатоль Санаценка – пісьменнік, журналіст, галоўны рэдактар газеты «Бабруйскі кур’ер», сябра беларускага ПЭН-цэнтру, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, у тым ліку – зборніка «Вяртанне на Радзіму», што выйшаў у 2016 годзе, а таксама перакладаў на беларускую вершаў Гіёма Апалінэра.

 

Марына Маўчанава

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя