Домой Главные новости Распачынаецца прыём заявак на конкурс па стварэнні арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча»

Распачынаецца прыём заявак на конкурс па стварэнні арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча»

прыём заявак на конкурс, стварэнне арт-аб’екта "Прыпынак Адамовіча", Андрусь Архіпенка Бабруйскія актывісты прапаноўваюць ператварыць звычайны прыпынак у роднай вёсцы пісьменніка ў тэматычны арт-аб’ект. Гэта мусіць прыцягнуць увагу да будучых музея і сквера з бюстам.

прыём заявак на конкурс, стварэнне арт-аб’екта "Прыпынак Адамовіча", Андрусь Архіпенка

Ідэю «прыпынка Алеся Адамовіча» упершыню агучыў  бабруйчанін Андрусь Архіпенка на занятках магілёўскай Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца», што праходзілі ў Бабруйску ў лютым. Школа, а таксама тайм-клуб «1387» падтрымалі хлопца, далучыліся таксама іншыя неабыякавыя бабруйчане, і ў выніку ўтварылася ініцыятыва па стварэнні турыстычнай кропкі «Прыпынак Адамовіча».

прыём заявак на конкурс, стварэнне арт-аб’екта "Прыпынак Адамовіча", Андрусь Архіпенка

Сябры ініцыятывы лічаць, што такім чынам можна будзе прыцягнуць увагу як жыхароў вёскі, так і гасцей і тых, хто проста едзе міма па трасе, да асобы Алеся Адамовіча, да пакінутай ім спадчыны.

Аўтобусны прыпынак знаходзіцца каля ажыўленай трасы Бабруйск-Глуск-Слуцк. Яркі прывабны арт-аб’ект будзе добра бачны ўсім. Нехта абавязкова затрымаецца, і даведаецца, што тут жыў Алесь Адамовіч.

2018 год – Год малой Радзімы ў Беларусі. Бабруйчане хочуць паспрыяць развіццю малой радзімы Алеся Адамовіча.

Каб ідэя рэалізавалася, патрэбны цікавы праект ператварэння звычайнага аўтобуснага прыпынку ў арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку. Таму сумесна з аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама ініцыятыва абвяшчае конкурс такіх праектаў.

Да ўдзелу запрашаюцца усе зацікаўленыя, але найперш – навучэнцы мастацкіх навучальных установаў, дызайнеры, архітэктары, творчыя людзі.

Конкурс распачынаецца 23 красавіка.  Дасылаць працы можна да 23 траўня ўключна.

Задачы для ўдзельнікаў конкурсу:

Распрацаваць эскізны праект прыпыначнага пункта «Прыпынак Адамовіча» (далей – п.п.), з абавязковай архітэктурнай прывязкай да прапанаванага месца размяшчэння, што ўключае:

— распрацоўку канструкцыі прыпыначнага пункта (у выпадку, калі мяркуецца будаўніцтва п.п., ці яго значная перабудова), з пералікам будаўнічых матэрыялаў, з якіх будзе стварацца п.п. і якімі будзе аздабляцца (фарбы, дэкаратыўныя элементы, і таму падобнае);

— вызначэнне памеру п.п. (у выпадку, калі мяркуецца будаўніцтва ці значная мадэрнізацыя);

— стварэнне эскіза;

— вызначэнне прыкладнага каштарысу на будаўніцтва ці аздабленне п.п.

Праект прыпынка павінен суправаджацца дэманстрацыйнымі матэрыяламі: візуальным эскізам і тэкставым апісаннем.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходнадаслацьзаяўку (ідэю, праект) на адрас: adamovich.konkurs@gmail.com, да 23 траўня 2018 года.

Разгляд заявак і вызначэнне пераможцаў – да 31 траўня.

Кантактны тэлефон:+375291238873, Андрусь Архіпенка.

Таксама ўся інфармацыя пра конкурс на сайце: адамовіч.бел і ў сацсетках: https://www.facebook.com/events/194724021311450/,  https://vk.com/prypynakadamovicha .

Адначасова зараз дапрацоўваецца макет будучага бюста Алеся Адамовіча, за які Андрусь Архіпенка напачатку гэтага года сабраў больш за 600.  Міністэрства культуры ўзгадніла ўсталяванне помніка пісьменніку.

 

Марына Міхневіч