Домой Культура Распачаўся збор сродкаў на помнік Алесю Адамовічу

Распачаўся збор сродкаў на помнік Алесю Адамовічу

распачаўся збор сродкаў, на помнік Алесю Адамовічу, краўдфандынгавая кампанія, платформа "Талака"Сабраць трэба чатыры тысячы даляраў. Краўдфандынгавая кампанія абвешчана на платформе «Талака».

Ініцыятар збора сродкаў – бабруйчанін Андрусь Архіпенка. У студзені бягучага года ён сабраў больш за 600 подпісаў за ўсталяванне бюста Адамовіча.  Тады Андрусь выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы.

Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек

У красавіку сваю згоду на ўсталяванне помніка дало Міністэрства культуры. Макет будучага бюста вырабіў скульптар Уладзімір Мелехаў. Паўнавартасны помнік і ягонае ўсталяванне будуць каштаваць восем тысяч беларускіў рублёў. За два дні пасля абвяшчэння краудфандынгу на «Талацэ» ужо сабралі 140 рублёў. Збор будзе працягвацца 45 дзён. Усе ахвярадаўцы атрымаюць падзяку і асабістае запрашэнне на ўсталяванне помніка.

Разам з усталяваннем бюста Андрусь вырашыў зрабіць у Глушы «Прыпынак Алеся Адамовіча», перарабіўшы звычайны аўтобусны прыпынак у арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку.  Зараз ідзе прыём заявак на конкурс праектаў будучага прыпынка, які працягнецца да 23 траўня.

Алесь Адамовіч – беларусі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 3 верасня 1927 года. Дзяцінства правёў у Глушы пад Бабруйскам. Там жа на свае вочы пабачыў Другую сусветную вайну. Скончыўфілалагічныфакультэт БДУ. Вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Падтрымліваў стварэнне Беларускага народнага фронту. Намагаўся раскрыць праўду пра Чарнобыльскую катастрофу, быў сустаршынём Міжнароднага фонду «Дапамога ахвярам Чарнобылю». Вядомыя ягоныя творы «Я з вогненнай вёскі», «Хатынская аповесць», «Вайна пад стрэхамі», «Апакаліпсіс па графіку» ды іншыя.

Алесь Адамовіч памёр 26 студзеня 1994 года, пахаваны ў Глушы.

 

Марына Маўчанава

 

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя