Домой Видео Распачаўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі

Распачаўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі

У чацвер, 30 лістапада ў судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну распачаўся працэс над Галінай Лазаравай і Аляксеем Трафімавым – сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП. У дачыненні іх заведзеная адміністратыўная справа за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі пікеце 7-га кастрычніка – у Міжнародны дзень змагання за годную працу.

Сітуацыя з шматдзетнай маці Галінай Лазаравай атрымала рэзананс у сувязі з скандальным эпізодам, калі яе 11 кастрычніка ў дзіцячым шпіталі з цяжка хворым на бранхіт гадавалым дзіцём на руках дапытваў «пад пратакол» падпалкоўнік мясцовай міліцыі Сяргей Рудзько.

Бабруйск, суд, распачаўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі, Галіна Лазарава, Аляксей Трафімаў, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько, суддзя Алена Гормаш, Алег Жалноў
Сергей Рудько

Менавіта на гэтыя дзеянні міліцыянта падчас судовага працэсу падала скаргу спадарыня Лазарава. З боку абодвух прафсаюзных актывістаў былі пададзеныя яшчэ некалькі скаргаў і хадайніцтваў.

Бабруйск, суд, распачаўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі, Галіна Лазарава, Аляксей Трафімаў, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько, суддзя Алена Гормаш, Алег Жалноў
Галина Лазарева — в суде
Бабруйск, суд, распачаўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі, Галіна Лазарава, Аляксей Трафімаў, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько, суддзя Алена Гормаш, Алег Жалноў
Алексей Трофимов

Суддзя Алена Гормаш, апытаўшы абодва бакі працэсу і разглядзеўшы звароты, абвесціла перапынак да 4 снежня. Падставай да пераноса разглядання справы стала адсутнасць гуку ў відэаматэрыялах, якія былі далучаныя да матэрыялаў па справе з боку абвінавачвання.

Цікаўна, што падчас азнаямлення са змесцівам міліцэйскага дыска судовая сакратарка выклікала спачатку ахову, а потым – і нарад праваахоўнікаў. І праваабаронцу Алегу Жалнову давялося правесці добрасумленную тлумачальную працу з супрацоўнікамі міліцыі адносна прававой абароны грамадзян і магчымасці весці здымкі ў будынку суда…

Бабруйск, суд, распачаўся працэс над прафсаюзнымі актывістамі, Галіна Лазарава, Аляксей Трафімаў, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Рудзько, суддзя Алена Гормаш, Алег Жалноў
Суд на Тухачевского.

Падрабязней глядзіце ў відэасюжэце.

 

Антон Пуціла
Відэа, фота Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя