Домой В стране Публічныя чытанні твораў Алеся Адамовіча прайшлі ў Менску

Публічныя чытанні твораў Алеся Адамовіча прайшлі ў Менску

Урыўкі чыталі такія вядомыя беларусы, як Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег, дачка Адамовіча Наталля.

 публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Дачка Адамовіча Наталля

Імпрэза адбылася ў гонар дня народзінаў Алеся Адамовіча, які адзначаўся 3 верасня. Сёлета пісьменніку споўніўся б 91 год.

Адзін з арганізатараў чытанняў – бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка, які збіраў сродкі на ўсталяванне помніка Алесю Адамовічу ў Глушы . Яму належыць сама ідэя такога мерапрыемства.

публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Андрусь Архіпенка
публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Андрусь Архіпенка

публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь СнегЯшчэ ў чэрвені Андрусь і ягоная каманда – ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча» – праводзілі чытанні ў Бабруйску ў фармаце відэа-флэшмоба.  Але актывіст вырашыў, што да асобы Адамовіча і неабходнасці ўшанавання ягонай памяці трэба прыцягваць увагу усёў Беларусі, таму зладзіў чытанні ў Менску.

Галоўнай мэтай падзеі Андрусь агучыў прыцягненне ўвагі да стварэння музея пісьменніка ў Глушы. Музей плануецца адкрыць у будынку аптэкі, дзе працавала маці Алеся Адамовіча. Але ў бюджэце на гэта няма сродкаў. Бабруйскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў на музей.  Два гады таму пяць тысяч даляраў ахвяравала Святлана Алексіевіч. Але грошай (амаль 12 тысяч рублёў) усё роўна не хапае нават на праектную дакументацыю. Актывізаваць збор і прыспешыць адкрыццё музея – гэта тое, чым хоча заняцца Андрусь пасля ўсталявання помніка.

Калі нічога не перашкодзіць, ддкрыццё помніка плануецца прымяркаваць да дня народзінаў пісьменніка 3 верасня, альбо да 25-й гадавіны ягонай смерці 26 студзеня 2019 года. Бюст будзе ўсталяваны ў Глушы, на пляцоўцы каля будынка аптэкі, у якой некалі працавала маці Алеся Адамовіча, і дзе мусіць паўстаць музей літаратара. Цяпер над помнікам працуюць скульптары Генік Лойка і Яўген Білей.

Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 верасня 1927 года ў в.Канюхі ў Менскай вобласці. Але з самага ранняга дзяцінства жыў разам з бацькамі ў Глушы, якую лічыў сваёй малой Радзімай. Тут жа ён хацеў быць пахаваным. Што і было зроблена – 26 студзеня 1994 г. пісьменнік памёр ад інфаркта.

Алесь Адамовіч вядомы як яскравы публіцыст, які не баяўся падымаць самыя вострыя сацыяльныя, грамадскія, палітычныя пытанні. Шмат у чым менавіта дзякуючы Алесю Адамовічу беларусы і свет даведаліся праўду пра Чарнобыльскую катастрофу і яе наступствы.

Пяру Адамовіча належаць такія кнігі, як «Вайна пад стрэхамі», «Хатынская аповесць», «Блакадная кніга», «Я з вогненнай вёскі», «Vixi», сцэнар да фільма «Ідзі і глядзі» (у 2017 годзе фільм быў адзначаны ўзнагародай 74-га Венецыянскага кінафестываля) і шмат іншых твораў.

публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Зінаіда Бандарэнка
 публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Алесь Снег
публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Зміцер Бартосік
публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Яўген Крыжаноўскі
публічныя чытанні твораў, Алесь Адамовіч, Менск, Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег
Саша Раманава

 

Марына Міхневіч
Аутар фота – Палiна Забэла, Арт-сядзiба

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя