Домой Культура Прыём заявак на конкурс па стварэнні арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча» працягнуты да 31...

Прыём заявак на конкурс па стварэнні арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча» працягнуты да 31 траўня

прыём заявак на конкурс, стварэнне арт-аб’екта "Прыпынак Адамовіча", да 31 траўняАктывісты ініцыятыўнай групы чакаюць ідэі і эскізы ператварэння звычайнага аўтобуснага прыпынку ў вёсцы Глуша ў твор мастацтва, прысвечаны Алесю Адамовічу.

Да ўдзелу па-ранейшаму запрашаюцца усе зацікаўленыя, але найперш – навучэнцы мастацкіх навучальных установаў, дызайнеры, архітэктары, творчыя людзі.

Ідэю «прыпынка Алеся Адамовіча» упершыню агучыў  бабруйчанін Андрусь Архіпенка на занятках магілёўскай Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца», што праходзілі ў Бабруйску ў лютым. Школа, а таксама тайм-клуб «1387» падтрымалі хлопца, далучыліся таксама іншыя неабыякавыя бабруйчане, і ў выніку ўтварылася ініцыятыва па стварэнні турыстычнай кропкі «Прыпынак Адамовіча».

Сябры ініцыятывы лічаць, што такім чынам можна будзе прыцягнуць увагу як жыхароў вёскі, так і гасцей і тых, хто проста едзе міма па трасе, да асобы Алеся Адамовіча, да пакінутай ім спадчыны.

Аўтобусны прыпынак знаходзіцца каля ажыўленай трасы Бабруйск-Глуск-Слуцк. Яркі прывабны арт-аб’ект будзе добра бачны тым, хто будзе праязджаць праз Глушу. Нехта абавязкова затрымаецца, і даведаецца, што тут жыў Алесь Адамовіч.

Каб ідэя рэалізавалася, патрэбны цікавы праект ператварэння звычайнага аўтобуснага прыпынку ў арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку. Таму сумесна з аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама ініцыятыва абвесціла конкурс такіх праектаў.

Дасылаць працы можна да 31 траўня ўключна на адрас: adamovich.konkurs@gmail.com

Кантактнытэлефон:+375291238873, Андрусь Архіпенка.

Таксама ўся інфармацыя пра конкурс на сайце: адамовіч.бел і ў сацсетках: https://www.facebook.com/events/194724021311450/,  https://vk.com/prypynakadamovicha.

 

Марына Маўчанава

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя