Домой В регионе «Прыпынак Алеся Адамовіча» стаў фіналістам конкурса «Спадчына ў дзеянні»

«Прыпынак Алеся Адамовіча» стаў фіналістам конкурса «Спадчына ў дзеянні»

«Спадчына ў дзеянні», «Прыпынак Алеся Адамовіча», фіналіст, конкурсЖуры адзначыла праект адмысловым дыпломам. Прыпынак стаў адным з васьмі лепшых у намінацыі «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны».

Конкурс «Спадчына ў дзеянні» праводзіўся Беларускім камітэтам ICOMOS (Міжнародны савет па захванні помнікаў і памятных мясцінаў). Удзельнічаць маглі як арганізацыі, так і фізічныя асобы, якія цягам апошнім пяці гадоў рэалізавалі праект у галіне працы з гісторыка-культурнай спадчынай.

«Спадчына ў дзеянні», «Прыпынак Алеся Адамовіча», фіналіст, конкурс

У намінацыі «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны» журы конкурса атрымала 36 заявак з усёй Беларусі, з якіх склала шорт-ліст з васьмі. «Прыпынак» трапіў у гэты спіс.

Пераможцаму  ў пазначанай намінацыі стаў праект з Брэста – тэатр «Крылы халопа».

«Прыпынак Адамовіча» – арт-аб’ект, які паўстаў у пасёлку Глуша дзякуючы неабыякавасці і ахвярнай працы бабруйчан, сябраў гэтай ініцыятывы.

«Спадчына ў дзеянні», «Прыпынак Алеся Адамовіча», фіналіст, конкурс

Аўтарам ідэі ператварэння аўтобуснага прыпынка ў твор мастацтва, прысвечаны пісьменніку Алесю Адамовічу, які правёў дзяцінства і юнацтва ў Глушы, стаў актывіст Анрусь Архіпенка. З дапамогай каманды атрымалася правесці конкурс эскізаў будучага арт-аб’екта і рэалізаваць самыя цікавыя прапановы. Цяпер глушанцаў і гасцей пасёлка сустракае сапраўдны мастацкі твор, якім стаў звычайны аўтобусны прыпынак, з партрэтам Адамовіча і словамі пра Глушу з ягонага апавядання «Vixi». Працавалі над арт-аб’ектам мастакі Аляксандр Благій і Юлія Лазоўская.

 

Марына Міхневіч