Домой В регионе Прыпынак Алеся Адамовіча ў Глушы трапіў у шорт-ліст конкурса «Спадчына ў дзеянні»

Прыпынак Алеся Адамовіча ў Глушы трапіў у шорт-ліст конкурса «Спадчына ў дзеянні»

 Алесь Адамовіч, Глуша, прыпынак,  шорт-ліст, конкурс  З 36 заявак у намінацыі «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны» журы абрала восем лепшых, і уключыла ў іх Прыпынак. Пераможцы будуць абвешчаныя 18 красавіка.

Конкурс «Спадчына ў дзеянні» праводзіўся Беларускім камітэтам ICOMOS (Міжнародны савет па захванні помнікаў і памятных мясцінаў). Удзельнічаць маглі як арганізацыі, так і фізічныя асобы, якія цягам апошнім пяці гадоў рэалзіавалі праект у галіне працы з гісторыка-культурнай спадчынай.

«Прыпынак Адамовіча» – арт-аб’ект, які паўстаў у пасёлку Глуша дзякуючы неабыякавасці і ахвярнай працы бабруйчан, сябраў аднайменнай ініцыятывы. Пра іх дзейнасць «Бабруйскі кур’ер» пісаў неаднарозова ў сваіх публікацыях.

Аўтарам ідэі ператварэння аўтобуснага прыпынка ў твор мастацтва, прысвечаны пісьменніку Алесю Адамовічу, які правёў дзяцінства і іюнацтва ў Глушы, стаў актывіст Анрусь Архіпенка. З дапамогай каманды атрымалася правесці конкурс эскізаў будучага арт-аб’екта і рэалізаваць самыя цікавыя прапановы. Цяпер глушанцаў і гасцей пасёлка сустракае сапраўдны мастацкі твор, якім стаў звычайны аўтобусны прыпынак, з партрэтам Адамовіча і словамі пра Глушу з ягонага апавядання «Vixi». Працавалі над арт-аб’ектам мастакі Аляксандр Благій і Юлія Лазоўская.

18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін,у 18.00 у культурным цэнтры «Корпус» у Менску (вул. Машэрава, 9, корпус 8) пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса.

 

Марына Міхневіч