Домой Общество Прыйшла шлюбная пара

Прыйшла шлюбная пара

Вясна, як вядома, пара вяселляў. Менавіта ў гэтыя цёплыя дні людзі жадаюць звязаць сябе шлюбнай сувяззю. Але ў нашым Палацы грамадзянскіх абрадаў ужо няма вольных субот для таго, каб маладыя маглі пабрацца шлюбам.

Як распавяла нам галоўны спецыаліст Палаца грамадскіх абрадаў Ірына Картава, на перыяд з чэрвеня па лістапад усе суботы ўжо распісаны. Распісацца магчыма, напрыклад, у красавіку ці ў маі. Але май не вельмі папулярны сярод маладых, так як з ім звязана дрэнная прыкмета: “Калі ў маі ажэнішся, дык жыццё будзеш пакутаваць”.

“Мучаюцца”, аднак, не толькі тыя, хто ажаніўся ў маі. Па статыстыцы, кожны другі шлюб у Беларусі распадаецца. Напрыклад, за тры месяцы 2009 года адбылося ўжо 130 разводаў (у 2008, за той жа перыяд — 147). Шлюб, як нам паведамілі ў Палацы грамадзянскіх абрадаў, у асноўным заключаецца паміж людзьмі роўнымі па ўзросту. Выпадкі, калі жаніх старэйшы за нявесту на дзесяць і больш гадоў, здараюцца некалькі раз у год).

Бывае так, што жаніх бярэ прозвішча нявесты, але такое адбываецца часцей за ўсё з-за немілагучнасці прозвішча. Зноў уваходзяць у моду двайныя прозвішчы — нявесты жадаюць, каб засталося сваё.

У нашым горадзе таксама рэгіструюцца шлюбы з іншаземцамі. Часцей за ўсё нашыя жанчыны выходзяць замуж за грамадзян з краин СНД, а таксама Германіі, ЗША, Аўстраліі, Аўстрыі і іншых краін свету. Некаторыя адпраўляюцца жыць у краіну жаніха, некаторыя застаюцца тут.

Здараліся кур’ёзныя выпадкі, калі ў маладых падалі кольцы, ці замест “так” гучаў адказ “не”. Такіх стараліся супакоіць.

У дні паста маладыя амаль не распісваюцца, толькі ў рэдкіх выпадках, калі ёсць неадкладныя справы. Тлумачыцца гэта тым, што ўсё большы ўплыў на людзей мае рэлігія.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя