Домой В регионе Пры рэдакцыі «Бабруйскага кур’ера» пачаў дзейнічаць Клуб чытачоў

Пры рэдакцыі «Бабруйскага кур’ера» пачаў дзейнічаць Клуб чытачоў

Першая бабруйская анлайн-газета выходзіць у афлайн-прастору і запрашае чытачоў пазнаёміцца з журналістамі выдання і за кавай абмяркоўваць актуальныя пытанні.

рэдакцыя, «Бабруйскі кур’ер», Клуб чытачоў
Падчас сустрэчы
Анатоль Санаценка распавядае…

Ідэя стварэння Клуба чытачоў належыць галоўнаму рэдактару «Бабруйскага кур’ера» Анатолю Санаценка. Ён лічыць, што ў той час, як медыі ўсё больш і больш сыходзяць у інтэрнэт, важна захаваць асабісты кантакт з чытачом, і размаўляць з ім не толькі праз матэрыялы на сайце, але і ў больш нефармальнай атмасферы за кубачкам гарбаты ці кавы. Такі Клуб можа быць карысным для абодвух бакоў – чытачы пазнаёмяцца з працай выдання, а журналісты лепей зразумеюць, якія тэмы сапраўды хвалююць бабруйчан.

рэдакцыя, «Бабруйскі кур’ер», Клуб чытачоў
Падчас сустрэчы

Першая сустрэча Клуба чытачоў «Бабруйскага кур’ера» прайшла 18-га верасня. На ёй Анатоль Санаценка распавёў пра гісторыю выдання. Госці даведаліся, што «Бабруйскі кур’ер» – старэйшая газета горада, заснаваная яшчэ ў 1914 годзе. Пачулі пра няпросты лёс незалежнага выдання, пра перашкоды для працы, якія амаль ад самага пачатку чынілі ўлады (прынамсі з 1918 года), пра тое, як атрымлівалася адраджацца і заставацца на плаву.

Чытачоў цікавіла, як «Бабруйскі кур’ер» працуе з аўдыторыяй у інтэрнэце. Гучала пытанне, ці няма ў рэдакцыі планаў некалі аднавіць выхад папяровай версіі газеты (ад 2010 года «Бабруйскі кур’ер» цалкам сышоў у анлайн-фармат). Галоўны рэдактар і журналісты адказалі, што на сённяшні дзень вяртанне да друкаванай версіі не мае вялікага сэнсу, таму мэта «БК» на будучыню – развівацца і дасканаліцца ў якасці анлайн-газеты.

Анатоль Санаценка зазначае, што хацеў бы, каб сустрэчы Клуба чытачоў сталі рэгулярнымі, але гэта будзе залежыць ад запатрабаванасці. Калі зацікаўленасць сярод бабруйчан будзе, то Клуб працягне працаваць. Дасылаць свае водгукі ці прапановы на тэм для абмеркавання можна на рэдакцыйную скрыню: bk-gazeta@tut.by

 

Ул. інф.