Домой Видео Прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава адбылася у цытадэлі

Прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава адбылася у цытадэлі

У першы дзень ліпеня ў Бабруйску адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гг.». Але адбылася яна ў незвычайных умовах – на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, дзе месціўся Першы польскі корпус на Беларусі.

Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прадставіў бабруйчанам сваю кнігу пад скляпеннямі аднаго з бастыёнаў – побач з месцам, дзе знаходзілася Мінская брама цытадэлі.

крэпасць на Бярэзіне, прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава
Падчас прэзентацыі

крэпасць на Бярэзіне, прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара МельнікаваМенавіта гэтыя магутныя муры памятаюць падзеі стогадовай даўніны, калі ствараўся і дзейнічаў забыты вайсковы корпус, а таксама – падзеі польска-бальшавіцкай вайны на Бабруйшчыне. Тыя падзеі, якія змяшчалі дагэтуль малавывучаныя аспекты беларускай гісторыі.

крэпасць на Бярэзіне, прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава

крэпасць на Бярэзіне, прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара МельнікаваДаследчык таксама надаў у кнізе асобную ўвагу гісторыі Бабрускай крэпасці – аднаго з архітэктурных цудаў Беларусі, адной з найбольш адметных вайсковых фартыфікацый ва Усходняй Эўропе… Ігар Мельнікаў прысвяціў новую кнігу 100-гадоваму юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама – роднаму для яго гораду – Бабруйску.

Пасля таго, як аўтар пазнаёміў наведвальнікаў імпрэзы са зместам кнігі, гісторыяй яе стварэння (Ігар Вячаслававіч стварыў гэтую кнігу, дзякуючы краўндфандынгу і за ўласныя грошы) і з набытымі ім тагачаснымі артэфактамі, ён падпісаў асобнікі тым, хто пажадаў набыць гэтае даследванне.

 крэпасць на Бярэзіне, прэзентацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава
Ігар Мельнікаў прэзентуе сваю кнігу намесніку галоўнага рэдактара «БК» Марыне Маўчанавай

Падрабязней аб падзеі глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

 

Антон Пуціла
Фота Віктара Масаловіча
Відэарэпартаж аўтара і Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя