Прэм’ера “Камедыянта” (Відэа)

Прэм’ера “Камедыянта” (Відэа)

ПОДЕЛИТЬСЯ



Прэм’ера каляднай прытчы па п’есе Алеся Асташонка “Камедыянт, або
ўзнёсласць сумнай надзеі” адбылася 5 лістапада ў абласным тэатры драмы і
камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. 
Гэта першая прэм’ера бягучага сезону ў нашым тэатры. Яна распавядае аб
адзіным эпізодзе з жыцця Вінцэнта-Дуніна Марцінкевіча і прымеркавана да
200-летніх ўгодкаў заснавальніка беларускай драматургіі.

Спектакль пастаўлены па п’есе Алеся Асташонка вядомым беларускім рэжысерам
Рыдам Таліпавым.
Дзея разгортваецца на Каляды ў фальварку драматурга ў
той час, калі ён быў пад пільным наглядам паліцыі. П’еса напісана больш за
дваццаць гадоў таму і ў той час ужо
была
пастаўлена на сцэне бабруйскага тэатра. Напрыклад, адзін з вядучых актораў тэатра
Аляксандр Парфяновіч, які зараз паўстаў у ролі паліцэйскага прыстава, тады
выконваў ролю галоўнага калядоўшчыка.

Цяпер жа, у новым спектаклі, і
рэжысёру і акцёрам давялося шукаць іншых поглядаў на гэты твор. Драматургічны матэрыял быў скарочаны амаль удвая
і распавядае пра Дуніна-Марцінкевіча (загалоўную ролю выконвае артыст Ігар
Бурак) не як літаратара, а пра чалавека, які ставіць перад сабой пытанне “Ці
павінен сёння камусьці тэатр?”, ды напрыканцы адказвае на яго станоўча.

Аудыторыя першай прэм’еры была маладая і амаль што выпадковая (навучэнцы
сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў). Тым не менш, яны цёпла ўспрынялі
пастаноўку. Дарэчы другі прэм’ерны паказ адбудзецца 12 лістапада. А потым
спектакль возьме ўдзел у Міжнародны фестывалі нацыянальнай драматургіі імя
Дуніна-Марцінкевіча, які пройдзе ў Бабруйску напрыканцы лістапада-пачатку
снежня.
 

Антон ПУЦІЛА

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ