Домой Права человека Правы спажыўцоў: права на інфармацыю

Правы спажыўцоў: права на інфармацыю

Спажывец не перашкаджае нашай працы, ён з’яўляецца яе галоўнай мэтай і сэнсам.

Л. Бін., амерыканскі прадпрымальнік.

Спажывец аддае перавагу тым альбо іншым таварам ці паслугам, а таксама канкрэтнаму іх прадаўцу з улікам вядомай яму інфармацыі -звестак, якія дазваляюць дапасаваць жаданні да магчымасцей і зрабіць кампетэнтны выбар. Такім чынам, дадзеная інфармацыя, абавязак прадаставіць якую паводле Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб абароне правоў спажыўцоў ўскладаецца на прадаўца (вырабніка, выканаўцу)павінна валодаць наступнымі уласцівасцямі:

Своечасовасць -быць прадстаўденай да закдючэння дамовы куплі-продажу (на аказанне работ,паслуг), што абароніць ад выпадкаў непаразумення паміж спажыўцом і прадаўцом.

Поўнасць і ўсебаковасць -характэрызаваць як сам тавар (работу/паслугу),так і прадаўца/выканаўцу.Так асабістае стаўленне пакупніка да пэўная гандлёвай маркі можа аказаць лёсавызначальны ўплыў пры выбары тавара (“куплю лядоўню гэтай маркі, бо пыласос такой жа, набыты раней працуе добра”).

Дакладнасць — павінна на самай справе адпавядаць рэчаіснасці, не ўводзіць у зман спажыўца і не аказваць уплыў на яго выбар незаконнымі метадамі (напрыклад, надпіс “ Чыпсы з курыцай” непасрэдна на пачку на практыцы, як правіла, не дае гарантыю таго, што там акрамя саміх чыпсаў знаходзіцца яшэ і кавалачак курынага мяса, у дадзеным выпадку правільны варыянт назвы тавара павінен гучаць як “Чыпсы са смакам курыцы ”; дадзенай рысе не адпавядае інфармацыя , якую атрымліваюць спажыўцы, калі набываюць квіткі на канцэрт выканаўцаў і пры гэтым не папярэджваюцца: выканаўца не спявае ”ужывую”).

Даказуемасць (варта было б прадугледзіць у законе “Аб абароне правоў спажыўцоў”) нярэдка ў рэкламных роліках (а яны дарэчы з’яўляюцца публічнай афертай ) пры характарыстыцы тавараў /паслуг даюцца дакладныя дадзеныя, якія аднак праверыць практычна немагчыма (напрыклад, абяцанне павелічэння аб’ёму ці нават колькасці валасоў на пэўны лік працэнтаў пры выкарыстанні шампуня пэўнай гандлёвай маркі).

Аб’ектыўнасць — інфармацыя павінна характэрызаваць тавар з улікам усіх яго якасцей. А значыць пры апісанні уласцівасцех тавара/паслугі трэба не абмінуць увагай не толькі тыя яго якасці, што вабяць спажыўца, але і тыя што могуць нашкодзіць яму (напрыклад, наяўнасць у харчовых таварах пэўных рэчываў, якія выклікаюць у вызначанага кола людзей алергічную рэакцыю, шкодным уздзеянні на арганізм пры ўжыванні харчовага прадукта ў пэўных дозах). У дадзеным выпадку права на інфармацыю нельга блытаць з правам на бяспеку, якое заключаецца ў абавязку прадаўца (выканаўцы,вырабніка) забяспечыць бяспеку тавара (работы, паслугі) на працягу ўсталяванага тэрміна службы ці тэрміна прыдатнасці.

Законнасць -адпавядаць нормам, усталяваным дзеючымі нарматыўнамі прававывмі актамі (напрыклад, нельга ўскласці на прадаўца (вырабніка, выканаўцу) абавязак паведамляць пакупніку інфармацыю, што складае камерцыйную тайну, аднак да камерцыйнай тайны нельга аднесці інфармацыю, што закранае права пакупніка на бяспеку ).У сувязі з гэтым выклікае заклапочанасць пункт 9 артыкула 7 закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў ”, дзе адзначана, што інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1-8 дадзенага артыкула, даводзіцца да ведама спажыўца на беларускай або рускай мове. Артыкул 30 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах» даксама дае права выбару вытворцу на маркіроўцы тавараў, этыкетках, інструкцыях па карыстанню ужываць толькі адну з двух дзяржаўных моў. Аднак артыкул 3 гэтага ж нарматыўнага прававога акта адзначае: грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Такім чынам, гэтая норма прымяняльна да дадзенай сітуацыі носіць выключна дэкларатыўны характар: як можа забяспечвацца дадзеная гарантыя, калі спажывец з ласкі вытворцы (а можа дбайнага заканадаўца?) пазбаўляецца права выбару паміх дзвума мовамі. Варта было б замяніць злучнік “ або” на злучнік “і”.

Мець належную форму, якая б давала магчымасць успрымаць прадстаўленую інфармацыю. У сувязі з чым мэтазгодна было б выраз “выразны і разборлівы шрыфт”(выраз з’явіўся са з’яўленнем новай рэдакцыі закона “ Аб абароны правоў спажыўцоў”, а раней патрабаванні да шрыфта проста адсутнічалі) канкрэтызаваць, удакладніўшы мінімальны памер літар, пажаданую адлегласць паміж літар, пажаданыя віды шрыфтоў, што могуць выкарыстоўвацца пры нанясенні інфармацыі на ўпакоўку. Таксама існуе праблема з распрацоўкай формы падачы інфармацыі для інвалідаў па зроку ( а паколькі Рэспублікі Беларусь паводле канстытуцыі з’яўляецца сацыяльнай дзяржавай, яе трэба вырашаць): звычайна інфармацыя носіць візуальны характар.

Пры забеспячэнні права спажыўцоў на інфармацыю неабходна улічваць ступень даступнасці прадстаўляемай інфармацыі.Так нярэдкімі бываюць выпадкі, калі цэннікі, якія змяшчаюць звесткі аб цане, наклейваюцца па-над іншымі надісамі, якія утрымліваюць не менш важную інфармацыю: тэрмін прыдатнасці, склад, адрас вытворцы і інш.

Ад належнага забеспячэння інфармацыяй залежыць супадзення волі ды волівыяўлення і адпаведна сапраўднасць угоды, адной з відаў якіх і з’яўляецца дамова (у дадзеным выпадку дамова рознічнай куплі-продажы альбо на выкананне работ/паслуг). Такім чынам, праблема забеспячэння гэтага права спажыўцоў з’яўляецца актуальнай.

Вольга ГРЫНЯК (УА БДЭУ)

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя