Домой В мире Прадукцыю Бабруйскага мясакамбіната ў Расіі будуць ставіць на звышпільны дагляд

Прадукцыю Бабруйскага мясакамбіната ў Расіі будуць ставіць на звышпільны дагляд

прадукцыя, Бабруйскі мясакамбінатРассельгаснагляд дадаў у свой чорны спіс сем беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іншых туды трапіў Бабруйскі мясакамбінат. Цяпер з 13-га снежня расійскі федэральны орган будзе пільна сачыць за прадукцыяй вызначаных прадпрыемстваў.

«У сувязі з выяўленнем парушэння патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі ўводзіцца рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў адносінах да прадукцыі, якую вырабляюць наступныя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь…»

Рассельгаснагляд сцвярджае, што ў ялавічыне Бабруйскага мясакамбінату паўторна выявілі тэтрацыклін. Федэральны орган рэкамендуе пры адборы проб і далейшым выкарыстанні прадукцыі кіравацца патрабаваннямі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 9 кастрычніка 2014 года № 94.

У той жа спіс трапілі наступныя прадпрыемствы: «Белрыба», «Віталюр», «Глубоцкі мясакамбінат», «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», «Ашмянскі мясакамбінат» і «Чызмасцер».

Даведка

Трэба зазначыць, што антыбактэрыяльныя прэпараты актыўна выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі для паскарэння росту скаціны й птушкі ды прафілактыцы захворванняў.

Тэтрацэклін небяспечны для цяжарных жанчын – ён можа  калечыць плод. Для таго, каб паменшыць канцэнтрацыю гэтага антыбіётыка, трэба вымочваць і прамываць мяса. А пры яго гатаванні – абавязкова зліваць першы булён, праводзіць працяглую тэрмічную апрацоўку. Гэта паступова развальвае тэтрацэклін і ягоныя злучэнні.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч