Домой Міхаіл Ларчанка Прадпрымальнікі стаяць, а гандаль ідзе

Прадпрымальнікі стаяць, а гандаль ідзе

Ужо другі год запар прадпрымальнікі ладзяць страйкі і мітынгі. Вось і сёння каля будынку кіраўніцтва цэнтральнага рынку каля 50 прадпрымальнікаў ладзілі страйк, патрабуючы адмены чарговага ўказу ў адносінах да іх.

Я як журналіст прыйшоў падрыхтавана: з камерай, фотаапаратам, раздрукоўкай закона аб СМІ і пасведчаннем. Пры спробе пачаць здымаць падзею на відыякамеру я пабачыў перад сабой дырактара рынку Георгія Маскалёва. Пасля перамоваў і званку да кіраўніцтва рынку ў Магілёў, я атрымаў адмову і відыя- і фотаздымках. Крыху паглядзеўшы на гэтае шоў, я пайшоў за межы рынку рабіць каментары з Аленай Мядзведзевай і Вольгай Пімінавай (відыя будзе крыху пазней).

Падчас падзеі былі заўважаны такія "знакамітыя" асобы як Алег Мікалаевіч Ахрэменка і Максім Суботкін.

Справа — Алег Ахрэменка

Першы — супрацоўнік КДБ, другі — кіраўнік аддзелу па знешнеэканамічным сувязям.

Страйк ў прошлым годзе

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя