Домой Видео Працэсія вакол знявечанага касцёла: Свята Божага Цела ў Бабруйску

Працэсія вакол знявечанага касцёла: Свята Божага Цела ў Бабруйску

18 чэрвеня бабруйскія каталікі са спевамі ды малітвамі абыйшлі сваю святыню, чатыры разы спыніўшыся каля імправізаваных алтароў. Так традыцыйна адзначаюць Урачыстасць Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста.

Свята Божага Цела ў каталіцкім літургічным календары выпадае на чацвер пасля Тройцы, ці на 60 дзень пасля Пасхі.  Урачыстая працэсія звычайна пераносіцца на нядзелю, каб большая колькасць людзей магла ў ёй паўдзельнічаць.

У Менску і Горадні працэсія ў гэты дзень ідзе праз цэнтральныя гарадскія вуліцы. Бабруйскія ж каталікі пакуль могуць абходзіць толькі свой касцёл. Дазволу на працэсію праз горад улады не даюць.

Адміністрацыйна будынак ААТ «Бабруйскбудкомплекс», якім забудаваны касцёл, стварае значныя нязручнасці падчас святаў.

Не аднойчы вернікам даводзілася адмаўляцца ад працэсіі з-за адсутнасці нармальных умоваў.

Як выглядае свята вакол знявечанага камуністамі касцёла – глядзіце ў нашым фота- і відэасюжэце.

працэсія вакол касцёла, Свята Божага Цела ў Бабруйску

працэсія вакол касцёла, Свята Божага Цела ў Бабруйску

працэсія вакол касцёла, Свята Божага Цела ў Бабруйску

працэсія вакол касцёла, Свята Божага Цела ў Бабруйску

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя