Домой Анатолий Санотенко «Прабачце мне невуцтва маё…»

«Прабачце мне невуцтва маё…»

                                                         Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 

         З кнігі «Алкаголі»

        (Цыкл «Заручыны»)

 

                            ***

Прабачце мне невуцтва маё**

Прабачце, што не ведаю я з рыфмамі старой гульні

Нічога я больш не ведаю і толькі кахаю

Кветкі ў маіх вачах ператвараюцца ў полымя

Я разважаю чароўна

І ўсміхаюся істотам што не мною створаны былі

Але калі б прыйшоў час і цень канчаткова стала плоцьцю

Увасабляючы разнастайныя формы майго кахання

Я быў бы ў захапленні ад сваёй працы

 

                            ***

Pardonnez-moi mon ignorance
Pardonnez-moi de ne plus connaître l’ancien jeu des vers
Je ne sais plus rien et j’aime uniquement
Les fleurs à mes yeux redeviennent des flammes
Je médite divinement
Et je souris des êtres que je n’ai pas créés
Mais si le temps venait où l’ombre enfin solide
Se multipliait en réalisant la diversité formelle de mon amour
J’admirerais mon ouvrage

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Першае выданне: «Pan. Revue libre». («Пан. Свабодны агляд»), 1908, № 6, Лістапад-Снежань.

Увашло ў кнігу «Алкаголі» (1913 г.).

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя