Домой В регионе Побач з намі павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з ВІЧ

Побач з намі павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з ВІЧ

у Гомельскай вобласці, павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з ВІЧ, па заражэнні здаровых людзей ВІЧ, зафіксавана шмат выпадкаў заражэння

У суседняй з намі Гомельскай вобласці павялічылася колькасць злачынстваў па заражэнні здаровых людзей ВІЧ.

Ужо зафіксавана 50 выпадкаў заражэння. І гэта за 6 месяцаў!

Для параўнання: за перыяд з 2012 па 2016 год такіх фактаў зарэгістравана 38.

За паўгода  лічбы скаканулі з павелічэннем у 131,58%, – калі параўноўваць з тым жа перыядам.

Найбольшая колькасць злачынстваў сёлета зафіксавана ў Светлагорскім, Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Гэта — 16,  8 і 9 выпадкаў адпаведна. Усе пацярпелыя заражаны праз палавыя зносіны.

Здзейсненыя злачынствы падпадаюць пад артыкул 157 Крымінальнага кодэксу. Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека прадугледжвае пазбаўленне волі да 13 гадоў.

Але адна з галоўных умоваў артыкула – носьбіт ВІЧ-інфекцыі ведае пра свой дыягназ. Пра  гэты дыягназ кожнага папярэджваюць ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Таксама чалавека пісьмова папярэджваюць там пра крымінальную адказнасць за «пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння».

Паглядзім на сітуацыю буйнейшым планам. Напрыклад, да двух гадоў пазбаўлення волі асуджана жыхарка Светлагорскага раёна. Жанчына 1966 года народзінаў яшчэ з 2007 году з’яўляецца носьбітам ВІЧ. Аднак яна без засцярог уступала ў палавыя зносіны са сваім сужыцелем.

Яшчэ адзін выпадак адбыўся ў Жлобінскім раёне. Мужчына 1973 года народзінаў заразіў ВІЧ сваю сужыцельку. Яму таксама прысудзілі два гады пазбаўлення волі на ўмовах узмоцненага рэжыму.

А вось жыхарку Кармянскага раёну асудзілі паводле часткі 3 артыкула 157. Там жанчына 1988 года народзінаў заразіла як мінімум трох чалавек.

Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя прывёў некаторыя дадзеныя. Паводле іх, у вобласці пражывае 6979 чалавек з інфекцыяй ВІЧ.

Сёлета найбольшая колькасць новых захворванняў зафіксавана ва ўзроставай групе «40 гадоў і старэй». А гэта — 40 % ад усіх захварэлых.

Што вельмі цікава, адсотак новых захворванняў памяншаецца разам з узростам. То бок маладзейшыя групы значна больш засцерагаюцца, чым сталейшыя. Так, група «35 — 39 гадоў» складае 25% ад агульнай колькасці. А вось людзі ва ўзросце 30 — 34 гады складаюць 18%.

Такая статыстыка дазваляе зрабіць вынік. Моладзь лепш за старэйшых людзей размуее небяспеку ВІЧ-інфекцыі. Болей за тое — чым меншы ўзрост, тым больш далікатнае стаўленне да ўласнага здароўя.

 

Ягор Карэнішчаў,
паводле інфармацыйных звестак