Плюс 26 і без дажджоў

Плюс 26 і без дажджоў

ПОДЕЛИТЬСЯ

Надвор’е на выхадныя будзе вызначаць Скандынаўскi антыцыклон з

цэнтрам над краiнамi Балтыi. Таму ападкаў не прадбачыцца, толькi ў

суботу ўдзень па паўночным усходзе пройдуць невялiкiя дажджы, паведамiў

рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага

гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Тэмпература ў гэтыя днi

ўначы 7—14, удзень 21—26 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс

28. У пачатку наступнага тыдня характар надвор’я iстотна не зменiцца,

толькi ў аўторак месцамi пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература ўдзень да серады ўключна 20—26 градусаў. Цёплае i сонечнае

надвор’е захаваецца на працягу ўсёй першай паловы чэрвеня.

Сяргей КУРКАЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ