Плагіат — гэта не этычна, а калі гэта палітычны плагіат, то

Плагіат — гэта не этычна, а калі гэта палітычны плагіат, то

ПОДЕЛИТЬСЯ

"Беларуская Асацыяцыя Журналістаў" зладзіла акцыю "За чысты Байнэт". Мэтай гэтай акцыі ёсць спроба заахвоціць прадстаўнікоў беларускай інтэрнэт-прэсы дамовіцца паміж сабой аб адказным стаўленні да інфармацыі, тым боль чужой. Гэта ў першую чаргу адносіцца да журналісцкай этыкі.

Шмат якія сайты сёння займаюцца чыстым плагіатам, і добра как б проста перадрукоўвалі, так яшчэ і мяняюць сэнс арыгінала, пры гэтым, у нейкім палітычным кантэксце.

Вось вам прыклад. У снежне галоўны рэдактар "Бабруйскага кур’еру" Анатоль Санаценка ў сваім блоге напісаў артыкул аб тым, як атрымаў адказ на сваю заяву наконт парушэння сваіх правоў, звязаных з міліцыяй і дактыласкапіяй.

Праз малы час на сайце "Бабруйск: рэгіанальны партал" з’яўляецца артыкул, распавядаючы аб тым жа, але перакладзены на беларускую мову і без спасылкі на першакрыніцу. Пры гэтым, не зразумела для чаго, яны крыху сказілі сэнс паведамлення, зрабіўшы яго больш палітычным. Як яно было: "Пока же я хотел объяснить, почему в письме замазаны фамилии милиционеров. Дело в том, что приказ-то они получили от своего министра (точнее — письменное распоряжение), которого, по совокупности всего содеянного, давно пора в отставку. Милиционеры, конечно, люди подневольные, могут, если нужно, по приказу, и на суде соврать и подставить кого надо. Но эти, из ИВС, пока вроде не засветились в подобных богоугодных деяниях." Журналісты "Беларды" пішуць "Начальнік УВД прызнаў, што дзеянні міліцыянтаў неадпавядаюць дзеючаму заканадаўству, але пры гэтым ніхто з міліцыянтаў пакараны не быў, а іх прозвішчы у лісце замазаны."

Я не разумею навошта гэта было зроблена, але менавіта вось так робіцца дрэнны імідж сучаснай незалежнай прэсы ў Беларусі, менавіта такімі гора-журналістамі.

На той выпадак, калі хтосці вырашыць выправіць на "Белардзе" гэты артыкул, ці нават выдаліць, выкладаю скрыншот, каб вы, паважаныя чытачы, маглі ўдасканаліцца.

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ