Домой Видео Пісьменнік Павел Касцюкевіч сустрэўся з бабруйчанамі

Пісьменнік Павел Касцюкевіч сустрэўся з бабруйчанамі

Першы лаўрэат прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца расказаў пра свае творы, прачытаў урыўкі з іх, адказаў на пытанні слухачоў.

Сёмага лістапада ў бабруйскім тайм-клубе «13:37» адбылася сустрэча літаратара Павла Касцюкевіча з чытачамі, якую зладзіў сябра Саюза Беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка.

Напачатку творчай вечарыны госць распавёў, што яго продкі-габрэі па адной з ліній калісьці жылі ў Іспаніі. Калі на іх пачаліся ганенні, яны сталі рухацца на ўсход, час ад часу мяняючы месца жыхарства, пакуль не трапілі на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Некаторыя з іх аселі ў Бабруйску. Таму Павлу Касцюкевічу неаднаразова даводзілася бываць у нашым горадзе. Але цяпер сувязь з імі страчана, прызнаўся пісьменнік.

 пісьменнік, Павел Касцюкевіч, сустрэўся з бабруйчанамі

Потым госць распавеў пра раман «План Бабарозы. Па яго словах, беларускія сем’і – гэта маленькія краіны, у якіх ёсць свае тэрыторыі, межы, бюджэт (і нават – кіраўнікі і дыктатары), то бок, усе атрыбуты дзяржавы. Аб адной з такіх «краін» і распавядаецца ў сямейнай саге Паўла Касцюкевіча. Галоўная гераіня – 109-гадовая баба Роза. Яна лічыць сябе Госпадам Богам і ўсё ніяк не можа памерці… Аўтар прызнаўся, што большасць момантаў ён прыдумаў, а штосьці – падслухаў у выпадковых размовах.

пісьменнік, Павел Касцюкевіч, сустрэўся з бабруйчанамі

Далей Павел Касцюкевіч з акцёрскім майстэрствам прачытаў урывкі з «Плана Бабарозы» і другіх сваіх твораў.

Пісьменнік падрабязна адказаў на шматлікія пытанні бабруйчан. А скончылася сустрэча аўтограф-сесіяй.

Даведка «БК»:

Павел Касцюкевіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Каля дзесяці гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Аўтар зборнікаў апавяданняў. аповесцяў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Вайля, К. Вонегута, Э. Керэта, Э. Кішона, Э. Манро, М. Шалева, вядомую ізраільскую песню «Залаты Іерусалім». Працуе мастацкім дырэктарам мінскай кнігарні «Логвінаў».

 

Васіль Кулікоў

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя