Домой Видео «Перспектыва» Аляксандра Чугуева

«Перспектыва» Аляксандра Чугуева

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакораУ выставачнай зале разгарнулася экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора.

15 чэрвеня ў выставачнай зале Бабруйскага мастацкага музея прайшло адкрыццё персанальнай выставы фатографа Аляксандра Чугуева «Перспектыва». Выстава прымеркавана да 50-годдзя аўтара.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлены 69 работ Аляксандра ў жанры рэпартажу і жанравай (сюжэтнай) фатаграфіі за апошнія пяць гадоў. Менавіта столькі ён працуе фотакарэспандэнтам у газеце «Вячэрні Бабруйск». Дагэтуль ён у розных якасцях (фотакарэспандэнт, журналіст, дызайнер, адказны сакратар) супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, у тым ліку шмат гадоў – з «Бабруйскім кур’ерам».

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

За гады газетнай працы ён шмат здымаў, таму дырэктарка Бабруйскага мастацкага музея Святлана Прывалава, распачыная імпрэзу, выразіла здзіўленне, маўляў, як магло так здарыцца, што гэтая выстава – толькі першая персанальная?!. Сапраўды, мастацкія якасць і ўзровень здымкаў, прадстаўленых у выставачнай зале, – вельмі высокія.

Гэта падцвердзіў у сваёй прамове і бабруйскі фатограф Уладзімір Шарнікаў, які адзначыў, што некаторыя творы з экспазіцыі могуць быць прадстаўлены ў любой выставе і любым фотаальбоме.

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

Яго выказванні падтрымаў яшчэ адзін масціты беларускі фатограф – Васіль Фядосенка з Менску, фотакарэспандэнт REUTER.

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

Дарэчы, ён – выхадзец з Бабруйску – і апынуўся на адкрыцці выставы выпадкова, прыехаўшы ў гэты дзень да родных.

Цікава, што, па іроніі лёсу, абодва выступоўцаў уваходзілі ў склад журы нядаўняга Першага творчага конкурсу, арганізаванага Беларускай асацыяцыяй журналістаў, у намінацыі «Мастацкае фота», дзе Чугуеў стаў пераможцам. Зразумела, што адмыслоўцы ацэньвалі фатаграфіі ўдзельнікаў ананімна, але ўсе без выключэння аддалі бабруйчаніну першае месца…

Сам аўтар і юбіляр распавёў, што назва экспазіцыі прыйшла да яго знянацку. Гэта – не толькі фатаграфічны тэрмін, уяўленне пра будучыню, але і назва фотаклубу, у якім Аляксандр рабіў першыя крокі да сённяшняга майстэрства. «Перспектыва» – гэта даніна памяці ягоным прафесійным настаўнікам, заснавальнікам і актывістам клуба.

Наведвальнікі змогуць убачыць цудоўныя здымкі Аляксандра Чугуева ў выставачнай зале да 29 ліпеня. Хто ведае, можа вы ўбачыце і сябе (тое, што знаёмыя месцы – дакладна), таму што абсалютная большасць фота зроблены ў родным Бабруйску і наваколлях… Падрабязней аб падзеі – глядзіце ў нашым відэарэпартажы."Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора "Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора "Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

"Перспектыва" Аляксандра Чугуева, у выставачнай зале, экспазіцыя вядомага бабруйскага фотакора

 

Антон Пуціла
Фота аўтара і Віктара Масаловіча
Відэарэпартаж Віктара Масаловіча і аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя