Домой Общество Перфоманс «Нашага Дому» ў Бабруйску

Перфоманс «Нашага Дому» ў Бабруйску

22 лістапада адбыўся перфоманс ад Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом».

У цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Мінская і Кастрычніцкая, актывісты цэнтру правялі акцыю «Справаздача мясцовых дэпутатаў перад выбарцамі».

«Нашдомавец» Яўген Глаголеў-Васьковіч выйшаў перад грамадскай лазняй у цывільным гарнітуру.

перфоманс, "Наш Дом" , Бабруйск– Мой вонкавы выгляд сымбалюе адразу тры рэчы, – кажа ён. – Першае – гэта актыўны грамадзянін. Без яго не магчымая павага ўладаў на грамадства. Другое: гэта дэпутат, які праводзіць справаздачу перад сваімі выбарнікамі. І трэцяе. Такім жэстам я, як прадстаўнік «Нашага Дому», заяўляю аб намеры ўдзельнічать у мясцовых выбарах 2018 году.

Таксама, як сцвярджае Яўген, месца ля грамадскай лазні абрана не здарма. Менавіта ў такіх месцах сустракаліся раней хабарнікі для ажыццяўлення дамоваў.

– А ў нашым горадзе зусім нядаўна затрымалі мэра за хабар, – кажа Глаголеў-Васьковіч. – Таму такім чынам мы паказваем, што недатыкальных людзей не бывае…

Перфоманс цягнуўся паўгадзіны.

перфоманс, "Наш  Дом" , Бабруйск

 

Ул. інф.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя