Домой Общество Ператрус у кватэры незалежнага журналіста

Ператрус у кватэры незалежнага журналіста

Двое сведкаў і супрацоўнік КДБ з маніторамДвое сведкаў і супрацоўнік КДБ з маніторам

Адзін з супрацоўнікаў прынёс вялізную каробку пд канфіскатАдзін з супрацоўнікаў прынёс вялізную каробку пд канфіскат

Супрацоўнікі КДБ уваходзяць у кватэру Андрэя ШобінаСупрацоўнікі КДБ уваходзяць у кватэру Андрэя Шобіна

Сёння супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры сябра БАЖ, незалежнага бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна.

Прыкладна ў 9.00 Андрэю Шобіну

патэлефанавалі людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі праваахоўных

органаў і папярэдзілі, каб ён заставаўся дома, бо зараз да яго прыдуць

рабіць ператрус. Ён сказаў, што будзе дома толькі ў 14.00.

З ранку і да гэтага часу каля яго пад’езда стаяла машына КДБ з трымя супрацоўнікамі.

Прыкладна ў 14.00 Андрэй Шобін адчыніў дзверы, куды ўвайшлі тры супрацоўніка КДБ, двое сведкаў (маладыя дзяўчыны, якія, невядома чаму, чакалі гэтага з самага ранку), жонка і суседка.

Праз гадзіну супрацоўнікі КДБ скончылі «працу» і, канфіскавалі кампутар, лэптоп і дыскі, забралі Андрэя Шобіна на размову.

Прадстаўнікі дяжбяспекі адмовілісь даваць якую-небудзь інфармацыю, тое ж самае зрабіў і Андрэй, але па словах жонку, яго забралі як сведку па справе, якая заведзена па артыкулу 167, частка 1 — «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Міхаіл ЛАРЧАНКА

Обыски независимых журналистов прошли 27 марта по всей стране. Подробности читайте на нашем портале здесь.