Домой Общество Ператрус ў актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Алены Мядзведзевай

Ператрус ў актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Алены Мядзведзевай

14 студзеня на кватэры ў бабруйскай актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Алены Мядзведзевай адбыўся ператрус.

Актывістка паведаміла, што вобшук пачаўся а палове на дзявятую. Яго праводзілі супрацоўнікі КДБ (Е. Кавальчук, Ю. Кузін і П. Сілкоў) у цывільным. У ролі панятых прывезлі з сабой дзьвух навучэнцаў аднаго з бабруйскіх каледжаў. Вобшук доўжыўся каля дзьвух гадзінаў і праводзіўся ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску.
Паводле Мядзведзевай, у яе забралі бланкі пасведчанняў ініцыятыўнай групы, нататнікі з запісамі, дыскі с запісамі песен на вершы Някляева, атрыбутыку кампаніі «Гавары праўду». Канфіскавалі таксама кнігу Валера Карбалевіча “Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт“, 3G-Мадэм. Паводзілі сябе супрацоўнікі КДБ карэктна.
Алена Мядзведзева была каардынатаркай бабруйскага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева. Два разы яе выклікалі на допыт у КДБ пасля падзей 19 снежня, якія сталі нагодай для ператрусу.
Антон ПУЦІЛА.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя