Домой Общество Пенсіянеры аб’ядналіся

Пенсіянеры аб’ядналіся

Глускае аматарскае аб’яднанне пенсiянераў «Зносiны» пачало дзейнічаць 18 снежня 1988 года пры Цэнтральнай бiблiятэцы.

Быў выбраны савет клуба ў складзе шасці чалавек. У ліку пастаянных членаў клуба — 30 чалавек, сярод якiх былыя настаўнiкi, выхавацелi, прадаўцы, работнiкi культуры, прамысловасцi, медыцыны, сацыяльныя работнiкi. Быў распрацаваны статут клуба, кожны год складаецца план пасяджэнняў. У статусе запiсана, што членам клуба можа стаць кожны непрацуючы пенсiянер Глуска, якi абавязаны прымаць самы актыўны ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах.

На сустрэчу ў клуб запрашалi работнiкаў бальнiцы i райвыканкама, раённай газеты i пракуратуры. Шмат перачыталi кнiг, газет, часопiсаў, шмат чаго абмяркоўвалi. Жанчыны дзеляцца сваiмi думкамi, назiраннямi, перажываннямi, абменьваюцца вопытам у розных галiнах ведаў, праводзiлi цiкавыя вечары i агеньчыкi, а перад гэтым пасля кожнай цiкавай размовы — пасяджэннi заканчвалiся песняй, альбо рэпетыцыяй да наступнага вечару.

Са сцэнарыем «Глускiх вячорак» жанчыны аб’ездзілi ўвесь раён. Пасля прагляду іх праграмы вядучы перадачы «Запрашаем на вячоркi» запрасiў калектыў клуба на тэлебачанне. Прапанова была прынята. Дэбют атрымаўся удалым. Пасля яго ўдзельнiкi клуба атрымалi шмат водгукаў з усiў куткоў краіны.

За дасягнутыя поспехi ў самадзейнай мастацкай творчасцi, актыўную работу па прапагандзе народных традыцый аматарскаму аб’яднанню «Зносiны» у 1995 годдзе прысвоена званне «народны».

Ул. інф

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя