Домой Происшествия Пенсіянерку абрабавалі на 12 мільёнаў

Пенсіянерку абрабавалі на 12 мільёнаў

У Бабруйску ў пенсіянеркі скралі болей за 12 мільёнаў рублёў. Злодзеі прытрызніліся супрацоўнікамі сацыяльных службаў.

Гэта адбылося першага ліпеня па вуліцы Карла Лібкхнехта, 77. Да 84-гадовай пенсіянеркі каля 12.00 гадзіны прыйшлі дзве жанчыны. Яны прытрызніліся супрацоўнікамі сацыяльных службаў.

Ускладняе працэс следства, кажа старэйшы следчы СА АМ-1 УУС Бабруйскага гарвыканкама маёр міліцыі Дзмітрый Карнішэў, тое, што спадарыня надта сталага ўзросту і звярнулася да нас толькі на чацвёрты дзень пасля крадзяжу.

Мяркуецца, што злодзеі былі цыґанкамі, бо сваім выглядам былі вельмі падобнымі на іх. Яны выкралі з кватэры пенсіянеркі крыху больш за 12 мільёнаў рублёў. Злачынцаў дагэтуль не знайшлі. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

УВАГА!

5 ліпеня 2010 года па факце крадзяжу, што адбыўся 01.07.2010 года, каля 12.00 гадзіны, узбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У грамадзянкі Ш., 1926 г. н., было выкрадзена грашовых сродкаў на суму 12.292.592 рублі. У здзяйсненні крадзяжу падазраюцца дзве жанчыны. Першай на выгляд 20 30 год, валасы цёмныя, твар асмуглы, вочы карыя, рост каля 160 165 см, была апранута ў квяцістую блузку і квяцістую спадніцу, ледзь ніжэйшую за калена. Другой жанчыне на выгляд 20 25 год, рост 165 см, валасы светлыя, скура светлая, была апранута ў белую блузку і белую спадніцу.

Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра асоб, што здзейснілі дадзенае злачынства, або тых, хто стаў сведкам яго здзяйснення, просьба звярнуцца у АМ-1 УУС Бабруйскага гарвыканкама па тэлефоне: 52-18-79, або 102. Ананімнасць гарантуецца.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя