Домой Права человека ПАЗІЦЫЯ ЧЭШСКАГА ХЕЛЬСІНСКАГА КАМІТЭТУ

ПАЗІЦЫЯ ЧЭШСКАГА ХЕЛЬСІНСКАГА КАМІТЭТУ

Свабоду беларускім вязням сумлення!

Чэшскі Хельсінскі Камітэт выказвае катэгарычнае абурэнне палітычнымі судовымі працэсамі, якія адбываюцца ў Мінску. У пятніцу быў асуджаны на 5 гадоў турмы адзін з заснавльнікаў апазіцыйнага руху Хартыя 97, кандыдат на выбарах Прэзідэнта, Андрэй Саннікаў. Тым жа судом актывісты Уладзімер Яроменак, Ілля Васілевіч, Алег Гнедчык і Фёдар Мірзаянаў асуджаны на два гады калоніі. Жонка Саннікава Ірына Халіп атрымала два гады з адтэрмінаваннем.

Усе былі асуджаны за ўдзел у акцыі негвалтоўнага пратэсту супраць парушэнняў у часе перадвыбарнай кампаніі і фальсіфікацый падчас выбараў-2010 19 снежня. Суды працягваюцца. Падобныя прысуды пагражаюць і іншым кандыдатам на пасаду Прэзідэнта: Уладзіміру Някляеву, Мікалаю Статкевічу, Дзмітрыю Уссу і Віталю Рымашэўскаму.

Гэтыя працэсы нас вельмі закранулі, прысуды з’яўляюцца ня толькі ганьбай для Беларусі, але і для усей Еўропы, для прыхільнікаў дэмакратыі па ўсім свеце.

Мы пацвярджаем словы Андрэя Саннікава, які, баронячыся ў судзе надзвычай мужна, сказаў, што Лукашэнка і ўлада, — “…канчаткова згубіла давер у людзей і міжнароднай супольнасці”.

Чэшскі Хельсінскі Камітэт перакананы, што хутка прыйдзе час, калі Міжнародны пакт грамадзянскіх і палітычных правоў, які падпісала Беларусь, і еўрапейскае Пагадненне аб ахове правоў чалавека і асноўных свабод, устаноўчы дакумент Рады Еўропы, якая ўрэшце прывітае сярод сваіх сябраў Беларусь, апошнюю еўрапейскую дзяржаву па-за Радай.

Прага, 16 Мая 2011

Ганна Шабатава, старшыня Чэшскага Хельсінскага камітэту

www.helcom.cz

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя