Домой Общество Павіншуй вязня з народзінамі

Павіншуй вязня з народзінамі

вязень, народзіны, Зміцер Паліенка, спаўняецца, за кратамі, бабруйскай калоніі

26 траўня палітзняволенаму Змітру Паліенку спаўняецца 23 гады. Свой дзень народзінаў ён будзе сустракаць за кратамі бабруйскай калоніі.

Знаходзячыся ў зняволенні людзям вельмi патрэбна разуменне, што пра iх памятаюць і падтрымлiваюць. Актывісты і праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых даслаць паштоўку вязню ў калонію.

Зрабіць гэта можна па наступным адрасе:

Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9, г. Бабруйск, 213800, Паліенка Зміцер Аляксандравіч.

Падпісаць паштоўку для Змітра Паліенкі можна таксама 24 траўня на офісе прафсаюза РЭП (вул. Кастрычніцкая 173А) з 18.00 да 19.00.

Падставай для крымінальнага пераследу Змітра Паліенкі стаў ягоны ўдзел у мірнай акцыі раварыстаў «Крытычная маса», якая адбылася 29 красавіка 2016 г.

Тады ён быў асуджаны нібыта за напад на міліцыянта, але атрымаў ад суду зняволенне з адтэрміноўкай. Восенню мінулага году Зміцер выйшаў на волю і зноў стаў браць удзел у акцыях пратэсту.

У выніку ў сакавіку 2017 года актывіста арыштавалі паўторна – адтэрміноўку зняволення змянілі на рэальны тэрмін.

 

Ганна Дусь