Домой Культура Павел Севярынец прэзентуе ў Бабруйску свае кнігі

Павел Севярынец прэзентуе ў Бабруйску свае кнігі

Павел Севярынец прэзентуе ў Бабруйску свае кнігіСустрэча з пісьменнікам і палітыкам адбудзецца 13 траўня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Павел Севярынец распавядзе бабруйчанам пра сваю творчасць і такія кнігі, як “Каменнае сэрца”, зборнік турэмных эсэ, раман “Беларусалім”, энцыклапедыю “Люблю Беларусь: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі”, гістарычныя зборнікі. Акрамя, будуць прэзентаваныя распрацаваны жонкай Паўла Вольгай Севярынец штодзённік пад назвай “Падзейнік” і беларуская хрысціянская крама “Кропля”.

Пачатак сустрэчы: 18.00, 13-га траўня, панядзелак.

Адрас: вул.Кастрычніцкая, 173а. Офіс АГП.

Уваход вольны.

Павел Севярынец  — беларускі палітычны і грамадзскі дзеяч, пісьменнік. Нарадзіўся ў Воршы 30 снежня 1976 года ў сям’і журналіста і настаўніцы Канстанціна і Таццяны Севярынцаў.

Пасля сканчэння школы навучаўся на геаграфічным факультэце БДУ, які скончыў у 2000 годзе.

У 1994 – 1999 гадах Севярынец працаваў журналістам у шэрагу выданняў. З 1998 года пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

Павел Севярынец — адзін з заснавальнікаў і былы лідар моладзевай арганізацыі партыі БНФ “Малады фронт”. Адзін з лідараў оргкамітэту па заснаванні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Неаднарозова падпадаў пад пераслед з боку ўладаў. У 2006 і 2011 гадах міжнародная арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Паўла Севярынца вязнем сумлення.

Севярынец – лаўрэят літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам, прэміі Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава.

Марына Міхневіч